16 чэрвеня былы кіраўнік прадпрыемства «Пінскдрэў» Ларан Арыніч затрыманы на тэрыторыі Італіі, і бліжэйшым часам беларускі бок зьвернецца з патрабаваньнем аб яго выдачы.
Намесьнік генпракурора Беларусі Аляксей Стук нагадаў, што ў жніўні мінулага году Арыніча знайшлі на тэрыторыі Польшчы і Генпракуратура накіравала польскаму боку патрабаваньне аб яго выдачы. Першапачаткова яму прызначылі нагляд паліцыі і забарону пакідаць тэрыторыю Польшчы. Пазьней, відаць, палічылі, што гэта занадта сурова. Замянілі хатнім арыштам пад заклад 2000 злотых.
Стук таксама паведаміў, што паводле судовага прысуду палкоўніка Полудня і генэрала Азаронка пазбавілі вайсковых званьняў. Ніякіх ільготаў для гэтых так званых «сядзельцаў» не прадугледжана. «Думаю, што іх ня крыўдзяць, прынамсі, скаргаў ад іх не паступала. Іншая справа, што Азаронак ня раз абскарджваў прысуд, але Генэральная пракуратура ня бачыць падставаў, каб умешвацца ў гэты прысуд, і адказ быў адмоўны», — сказаў пракурор.
Былая дырэктара Белдзяржцырку Тацяна Бандарчук, паводле Стука, выдавала бясплатныя квіткі на прадстаўленьні. Тое, што цяпер правяраецца ў ходзе сьледзтва, — гэта эпізоды, зьвязаныя з аўтарскімі правамі. Сьледзтва зацікавілася таксама бясплатнай выдачай квіткоў на пэўныя прадстаўленьні, страхаваньнем артыстаў, якое было не зусім законным, выплатай прэміяльных беларускім артыстам, якая была не зусім адпаведнай.
Таксама Аляксей Стук паведаміў, што абмежаваньняў па продажы пнэўматычнай зброі ня будзе.
Адказваючы на пытаньне журналістаў пра выпадак з абстрэлам прыпынку грамадзкага транспарту ў Менску, Аляксей Стук заявіў, што да абмежаваньня продажу пнэўматычнай зброі гэты выпадак не прывядзе.
«Гэта зьдзейсьніў малады чалавек 1985 году нараджэньня, за плячыма дзьве судзімасьці — за разбой і за крадзеж. Ён будзе падлягаць адказнасьці. Што да ўзмацненьня адказнасьці, то калі гэтая пэйнтбольная зброя выкарыстоўваецца для нанясеньня цялесных пашкоджаньняў, яна ўжо лічыцца зброяй».
Аляксей Стук заявіў, што падтрымлівае норму аб публічным дэкляраваньні чыноўнікамі прыбыткаў і маёмасьці.
«Я думаю, што галоснасьць заўжды дапамагае змагацца з карупцыяй. Калі б такая норма была прапанаваная ў заканадаўства, я б яе падтрымаў», — сказаў Стук.