Як Коласаўскі ліцэй стаў «падпольным» (фотагалерэя)

Шыльда на ўваходзе ў Беларускі дзяржаўны гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа. У гэтым будынку (Кірава, 21) цяпер знаходзіцца суд Цэнтральнага раёну Менску

Заняткі яшчэ ў легальным ліцэі. 2002

Адміністрацыя ліцэю напярэдадні Калядаў у 2002 годзе, перад фармальным закрыцьцём. Уладзімір Колас, Ірына Сідарэнка, Лявон Баршчэўскі

Каця Маркоўская, Раман Цыбульскі і Зьміцер Лаеўскі рыхтуюцца да заняткаў у легальным яшчэ ліцэі. 2001

"Ліцэй вітае вас" - расьцяжка на ўваходзе ў будынак ліцэю. 2002 г.

"Паўлінка" - спэктакаль, пастаўлены Сяргеем Патаранскім, з удзелам ліцэістаў

Ліцэісты даведаліся пра магчымае закрыцьцё ліцэю і зладзілі імправізаваны страйк на ўваходзе ў будынак. 2003 год.

Акцыя ліцэістаў супраць закрыцьця ўстановы. Цягам лета 2003 году адбылося больш за 30 разнастайных пікетаў, пэрфомансаў, акцыяў. Супрацоўнікі міліцыі спрабавалі акцыі не дапусьціць ці разагнаць

Акцыя ліцэістаў супраць закрыцьця ўстановы. Цягам лета 2003 году адбылося больш за 30 разнастайных пікетаў, пэрфомансаў, акцыяў у цэнтры Менску. На фота: Павал Котаў, Юры Пратасеня

Варта ліцэістаў каля будынка. Цягам лета 2003 году адбылося больш за 30 разнастайных пікетаў, пэрфомансаў, акцыяў у цэнтры Менску.

Збор подпісаў у падтрымку ліцэю. У парку Горкага, Менск, 2003

Акцыя ліцэістаў супраць закрыцьця. Танцы, сьпевы і маляваньне крэйдачакамі на асфальце ў Парку Горкага. Цягам лета 2003 году адбылося больш за 30 разнастайных пікетаў, пэрфомансаў, акцыяў у цэнтры Менску.

Сход ліцэістаў, бацькоў і выкладнікаў наконт далейшых дзеяньняў па абароне ліцэю. Лета 2003

Акцыя ліцэістаў супраць закрыцьця каля гарадзкога аддзелу адукацыі

Акцыя ліцэістаў супраць закрыцьця. Цягам лета 2003 году адбылося больш за 30 разнастайных пікетаў, пэрфомансаў, акцыяў у цэнтры Менску.

Футбольны турнір "За ліцэй". Лета, 2003

Налепка на ўваходзе ў зачынены будынак ліцэю

Акцыя ліцэістаў супраць закрыцьця. Танцы, сьпевы і маляваньне крэйдачакамі на асфальце ў Парку Горкага. Цягам лета 2003 году адбылося больш за 30 разнастайных пікетаў, пэрфомансаў, акцыяў у цэнтры Менску.

Акцыя ў абарону ліцэя на Кастрычніцкай Плошчы. Цягам лета 2003 году адбылося больш за 30 разнастайных пікетаў, пэрфомансаў, акцыяў у цэнтры Менску.

Акцыя ліцэістаў супраць закрыцьця. Цягам лета 2003 году адбылося больш за 30 разнастайных пікетаў, пэрфомансаў, акцыяў. Супрацоўнікі міліцыі спрабавалі акцыі не дапусьціць ці разагнаць

Акцыя ліцэістаў супраць закрыцьця. Маляваньне крэйдачкамі на асфальце ў парку Горкага. Танцы, сьпевы і маляваньне крэйдачакамі на асфальце ў Парку Горкага. Цягам лета 2003 году адбылося больш за 30 разнастайных пікетаў, пэрфомансаў, акцыяў у цэнтры Менску.

Акцыя ліцэістаў у абарону ліцэя каля гарадзкога аддзелу адукацыі

Першыя заняткі "ў падпольлі". Верасень 2003

Дзень ліцэю пад дзьвярыма будынку. Студзень 2004

Уваход у будынак ліцэю завешаны плякатамі. Студзень 2004

Падчас заняткаў "падпольнага" ліцэю ў сядзібе БНФ.

Заняткі ў Сядзібе БНФ.

Ліцэісты ў цягніку едуць на заняткі ў Вільню 2003

Ліцэісты ў Вільні ідуць у будынак, дзе адбываюцца заняткі

Ліцэісты рыхтуюцца да заняткаў у Вільні

Ліцэіст Павал Супаненка выконвае песьню падчас запісу праграмы на Літоўскім тэлебачаньні, прысьвечанай ліцэю.

Апошні званок першага "падпольнага" выпуску. 2004 год

Навагодняя вечарына ліцэю ў Вільні

Калядная вечарына ліцэістаў у Вільні

Дзень здароўя ў ліцэі.

Ліцэісты выконваюць песьню падчас "Дня здароўя"

"Партызанская школа" - ліцэйскі музычны праект на гастролях у Польшчы

"Партызанская школа" - ліцэйскі музычны праект. На фота: Макс Цурко, Раман Цыбульскі, Віталь Зыблюк

"Партызанская школа" - ліцэйскі музычны праект. На фота: Макс Русьць, Ганна Зімніцкая,  Віталь Зыблюк, Ліза Панамарова, Раман Цыбульскі, Мікалай Тоўсьцік, Франак Вячорка

"Партызанская школа" - ліцэйскі музычны праект. На фоне будынку па вул. Кірава, 21, які перабудоўваюць у суд. На фота: Мікалай Тоўсьцік, Віталь Зыблюк, Ліза Панамарова, Ганна Зімніцкая, Раман Цыбульскі

"Партызанская школа" - ліцэйскі музычны праект. На фота: Мікалай Тоўсьцік, Віталь Зыблюк, Ліза Панамарова, Ганна Зімніцкая, Раман Цыбульскі, Франак Вячорка, Макс Русьць

Ліцэісты зь Лехам Валэнсам