Міністра замежных спраў Беларусі Ўладзімера Макея выключылі са сьпісу асобаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Эўразьвязу.
Такое рашэньне прыняла сёньня Рада міністраў замежных спраў Эўразьвязу ў Люксэмбургу.
У заяве Рады гаворыцца, што рашэньне прынятае, каб спрасьціць дыпляматычныя кантакты паміж Эўразьзвязам і Беларусьсю.
«Спадар Макей застанецца ў сьпісе асобаў, у дачыненьні да якіх дзейнічаюць абмежаваньні Эўразьвязу, але візавая забарона супраць яго ня будзе ўжывацца.
Гэтае рашэньне не адлюстроўвае нейкіх зьменаў ў палітыцы Эўразьвязу датычна Беларусі. Эўразьвяз захоўвае сваю палітыку крытычнага ўзаемадзеяньня (critical engagement) зь Беларусьсю, у тым ліку палітыку санкцый, з мэтай пашырыць павагу да правоў чалавека, вяршэнства закону і дэмакратычных прынцыпаў у Беларусі».
У заяве таксама гаворыцца, што ў кастрычніку Рада вернецца да пытаньня санкцыяў.
Сакратар у справах інфармацыі Рады БНР Мікалай Пачкаеў:
«Аргумэнтацыя пра падвышэньне узроўню «канала сувязі» — сама па сабе зразумелая, бо зрэшты менавіта перамовы — гэта той мэтад, якім дасягаюцца мэты праз дыпляматыю. Але тады «тэхнічнасьць» зьняцьця са сьпісу адной асобы павінна пераканаўча дэманстравацца Эўразьвязам шляхам адначасовага ўключэньня ў той сьпіс 10-20 іншых асоб, заплямленых удзелам у палітычных рэпрэсіях і іх палітычным абслугоўваньні. Гэта бы больш адпавядала прынцыпам аб пасьлядоўнасьці санкцыяў, выкладзеным у адпаведнай Заяве Рады БНР адразу пасьля падзеяў сьнежня 2010 г.»
Намесьнік старшыні партыі БНФ Рыгор Кастусёў назваў рашэньне ўпусьціць Макея ў Эўропу «авансам для беларускіх уладаў»:
«Я разглядаю дадзенае рашэньне эўрапейскіх уладаў як аванс для беларускіх уладаў. І я чакаю, што беларускія ўлады, са свайго боку, зробяць крок насустрач, а дакладней — вызваляць палітвязьняў, якія да гэтай пары знаходзяцца ў турмах.
У мяне ўсё-ткі ёсьць спадзяваньне, што ў беларускіх уладаў хопіць розуму ацаніць эўрапейскі крок правільна, не як слабасьць Эўропы, а як моцны крок насустрач».
Прэсавы сакратар МЗС Беларусі ў размове са Свабодай назваў рашэньне міністраў замежных спраў краін Эўразьвязу выключыць Уладзімера Макея з «чорнага сьпісу» «канструктыўным крокам»: «З нашага пункту гледжаньня, гэта канструктыўнае рашэньне ў правільным кірунку. Толькі праз кантакты і ўзаемапаважлівы дыялёг магчыма ўрэгуляваньне рознагалосьсяў, якія цяпер існуюць».
Палітоляг Юры Чавусаў так пракамэнтаваў Свабодзе рашэньне міністраў замежных спраў краін Эўразьвязу выключыць кіраўніка зьнешнепалітычнага ведамства Беларусі Ўладзімера Макея з «чорнага сьпісу»: «Сама прырода гэтых сьпісаў дваістая. З аднаго боку, людзі, якія туды ўключаюцца, трапляюць туды за парушэньні правоў чалавека, удзел у палітычных рэпрэсіях, перасьлед апазыцыі, грамадзянскай супольнасьці. Гэта судзьдзі, пракуроры, сьледчыя. Гэта — юрыдычны бок сьпісу. З другога боку, ёсьць і палітычны бок сьпісу. Бо гэта палітычныя крокі Эўразьвязу, скіраваныя на тое, каб усё-ткі змусіць Беларусь перагледзець сваю ўнутраную палітыку — вызваліць палітвязьняў, правесьці свабодныя выбары.
І з-за гэтай дваістасьці і адбываецца непаразуменьне ў тым, наколькі гэтыя сьпісы сапраўды могуць скарачацца.
Размовы пра тое, што спадар Макей будзе са сьпісаў выключаны, вяліся досыць даўно. І асноўная аргумэнтацыя Эўразьвязу — гэта тое, што ён хоча захоўваць канал афіцыйнай камунікацыі зь Менскам празь міністра замежных спраў. Відаць, на гэтае рашэньне паўплывала і тое, што было некалькі выпадкаў, калі спадар Макей дэманстратыўна адмаўляўся ад візытаў на нарады, у тым ліку і на тэрыторыі Эўразьвязу, напрыклад, у Кракаў.
Нагадаю, што былы міністар замежных спраў Мартынаў на час складаньня гэтых сьпісаў туды ня трапіў. І, хутчэй за ўсё, тут мае месца выключэньне са сьпісаў паводле пасады».
Уладзімер Някляеў, былы палітвязень, кіраўнік кампаніі «Гавары праўду»: «Гэта неадназначнае ў маім разуменьні рашэньне. Таму што ўсе гэтыя „палёгкі“, як паказвае досьвед, мала даюць выніку ў тым, дзеля чаго яны робяцца — у зьмяненьні сытуацыі ў Беларусі. Зь іншага боку, калі не рабіць ніякіх крокаў у гэтым кірунку, калі ня весьці ніякіх перамоваў, то якім чынам тады сытуацыя зьменіцца? Палітыка — гэта перамовы. Палітыка — гэта ўсё ж такі пошукі кампрамісаў. Такім шляхам да сучаснай дэмакратыі прайшлі ўсе эўрапейскія дзяржавы — шляхам перамоваў, кампрамісаў унутры свайго грамадзтва. Так што пажывем — пабачым, што гэты крок Эўразьвязу ў бліжэйшай пэрспэктыве дасьць».
Анатоль Лябедзька, кіраўнік АГП: «Рашэньне прагназавальнае. Ня думаю, што яно выкліча вялікае задавальненьне сярод грамадзянскай супольнасьці і палітычнай апазыцыі, таму што бурыцца сам прынцып гэтага сьпісу, калі выключэньне з правілаў мацнейшае, чым правіла. У якасьці „паштальёна“ можна было б выкарыстаць прэм’ер-міністра Міхаіла Мясьніковіча, віцэ-прэм’ера Ўладзімера Сямашку — людзей з эканамічнага блёку. Таму, думаю, рашэньне ёсьць, яно прынята. І той, хто яго прыняў, няхай нясе за гэта адказнасьць».
Першым пра магчымасьць зьняцьця візавых санкцыяў са спадара Макея паведаміў 10 дзён таму намесьнік міністра замежных спраў Літвы Андрус Крывас. Тады ён казаў, што абмежаваньні могуць быць зьнятыя на той час, пакуль Уладзімер Макей будзе займаць пасаду міністра.
22 ліпеня Макей зможа ўдзельнічаць у паседжаньні міністраў замежных спраў краін «Усходняга партнэрства», якое адбудзецца ў Брусэлі.
З прапановай запрасіць спадара Макея на гэтую сустрэчу першым выступіў, яшчэ 22 красавіка, міністар замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс. Ён заклікаў сваіх калегаў па Эўразьвязу да дыялёгу зь Беларусьсю. «З набліжэньнем саміту Эўразьвязу і краін „Усходняга партнэрства“ ў Літве важныя рэгулярныя дыскусіі аб яго магчымых выніках», — заявіў кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства Латвіі.
Саміт «Усходняга партнэрства» пройдзе ў лістападзе 2013 году ў Вільні. Апошнія месяцы Брусэль і Менск вядуць актыўныя кансультацыі аб прадстаўніцтве Беларусі на гэтым форуме. Зь неафіцыйных крыніцаў вядома, што прысутнасьць на саміце Ўладзімера Макея ўвязваецца з вызваленьнем і рэабілітацыяй беларускіх палітвязьняў.
Уладзімер Макей быў унесены ў «чорны сьпіс» у студзені 2011 году як асоба, якая мае дачыненьне да жорсткага разгону ўдзельнікаў акцыі пратэсту 19 сьнежня 2010 году і далейшага перасьледу актывістаў апазыцыі. На той час ён займаў пасаду кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі.
У сьпісе неўязных агулам 230 асобаў.
У заяве Рады гаворыцца, што рашэньне прынятае, каб спрасьціць дыпляматычныя кантакты паміж Эўразьзвязам і Беларусьсю.
«Спадар Макей застанецца ў сьпісе асобаў, у дачыненьні да якіх дзейнічаюць абмежаваньні Эўразьвязу, але візавая забарона супраць яго ня будзе ўжывацца.
Гэтае рашэньне не адлюстроўвае нейкіх зьменаў ў палітыцы Эўразьвязу датычна Беларусі. Эўразьвяз захоўвае сваю палітыку крытычнага ўзаемадзеяньня (critical engagement) зь Беларусьсю, у тым ліку палітыку санкцый, з мэтай пашырыць павагу да правоў чалавека, вяршэнства закону і дэмакратычных прынцыпаў у Беларусі».
У заяве таксама гаворыцца, што ў кастрычніку Рада вернецца да пытаньня санкцыяў.
Пачкаеў: «Замест Макея ўключыць у той сьпіс 10-20 іншых асоб»
«Аргумэнтацыя пра падвышэньне узроўню «канала сувязі» — сама па сабе зразумелая, бо зрэшты менавіта перамовы — гэта той мэтад, якім дасягаюцца мэты праз дыпляматыю. Але тады «тэхнічнасьць» зьняцьця са сьпісу адной асобы павінна пераканаўча дэманстравацца Эўразьвязам шляхам адначасовага ўключэньня ў той сьпіс 10-20 іншых асоб, заплямленых удзелам у палітычных рэпрэсіях і іх палітычным абслугоўваньні. Гэта бы больш адпавядала прынцыпам аб пасьлядоўнасьці санкцыяў, выкладзеным у адпаведнай Заяве Рады БНР адразу пасьля падзеяў сьнежня 2010 г.»
Кастусёў: «Гэтае рашэньне — аванс для беларускіх уладаў»
«Я разглядаю дадзенае рашэньне эўрапейскіх уладаў як аванс для беларускіх уладаў. І я чакаю, што беларускія ўлады, са свайго боку, зробяць крок насустрач, а дакладней — вызваляць палітвязьняў, якія да гэтай пары знаходзяцца ў турмах.
У мяне ўсё-ткі ёсьць спадзяваньне, што ў беларускіх уладаў хопіць розуму ацаніць эўрапейскі крок правільна, не як слабасьць Эўропы, а як моцны крок насустрач».
Савіных: Канструктыўны крок
Прэсавы сакратар МЗС Беларусі ў размове са Свабодай назваў рашэньне міністраў замежных спраў краін Эўразьвязу выключыць Уладзімера Макея з «чорнага сьпісу» «канструктыўным крокам»: «З нашага пункту гледжаньня, гэта канструктыўнае рашэньне ў правільным кірунку. Толькі праз кантакты і ўзаемапаважлівы дыялёг магчыма ўрэгуляваньне рознагалосьсяў, якія цяпер існуюць».
Чавусаў: «Гэта выключэньне са сьпісаў паводле пасады»
І з-за гэтай дваістасьці і адбываецца непаразуменьне ў тым, наколькі гэтыя сьпісы сапраўды могуць скарачацца.
Размовы пра тое, што спадар Макей будзе са сьпісаў выключаны, вяліся досыць даўно. І асноўная аргумэнтацыя Эўразьвязу — гэта тое, што ён хоча захоўваць канал афіцыйнай камунікацыі зь Менскам празь міністра замежных спраў. Відаць, на гэтае рашэньне паўплывала і тое, што было некалькі выпадкаў, калі спадар Макей дэманстратыўна адмаўляўся ад візытаў на нарады, у тым ліку і на тэрыторыі Эўразьвязу, напрыклад, у Кракаў.
Нагадаю, што былы міністар замежных спраў Мартынаў на час складаньня гэтых сьпісаў туды ня трапіў. І, хутчэй за ўсё, тут мае месца выключэньне са сьпісаў паводле пасады».
Някляеў: «Палітыка — гэта перамовы, гэта пошукі кампрамісу»
Анатоль Лябедзька: «Бурыцца сам прынцып сьпісу Эўразьвязу»
Даведка Свабоды