Ваеўнікі ў Пакістане напалі на гатэль і забілі 10 турыстаў

На поўначы Пакістану 10 чалавек загінулі пры нападзе групы ўзброеных ваеўнікоў на гатэль ў ноч на нядзелю.
Загінулі 9 замежных турыстаў і гід-пакістанец. Сярод ахвяр — адзін турыст з Расеі, пяцёра — з Украіны і трое з Кітаю.

Гэта адбылося ў перадгор’і Гімалаяў, у аддаленай правінцыі Гілгіт-Балтыстан, якая мяжуе з Кашмірам і Кітаем.

Адказнасьць за напад узяла на сябе ісламісцкая групоўка «Джандулах». Яе прадстаўнік заявіў па тэлефоне агенцтву «Рэйтэр», што замежнікі — гэта ворагі, і яго прыхільнікі будуць працягваць іх забіваць.

Раней тая жа групоўка брала на сябе адказнасьць за сэрыю нападаў на прадстаўнікоў шыіцкай меншасьці на поўначы Пакістану.