Найлепшыя фотаздымкі тыдня 15-21 чэрвеня 2013

Германія - сябра журы разглядае котку пароды сфінкс па імі Амхарас Мера падчас міжнароднай выставы котак і сабак у Эрфурце, Германія, 15 чэрвеня 2013

Ёга-сесія, прысьвечаная летняму сонцастаяньню, Кіеў, 21 Чэрвеня 2013 году

Аўганістан - курсанты паліцэйскай вучэльні падчас малітвы, Джалалабад, 20 чэрвеня 2013

Расея - музыкі падчас выступу на месцы, дзе на рацэ Енісеі у 17-м стагодзьдзі была казацкая крэпасьць, сяло Усьць-Кім ў Краснаярскім краі, 17 чэрвеня 2013 г.

У Кіеве адкрыўся першы ва Ўкраіне «нябесны» рэстаран Dinner in the Sky. Гэты рэстаран - плятформа, разьлічаная на 22 чалавекі, з дапамогай спэцыяльнага крану падымаецца на вышыню 50 мэтраў. Кіеў, 19 чэрвеня 2013 г..

Кітайскія мытнікі апублікавалі кадры выяўленьня ў сярэдзіне траўня 213 мядзьведжых лап, схаваных у шынах расейскага аўтамабіля, што прыехаў у краіну

Аўганістан - Cалдат Міжнародных сіл садзейнічаньня бясьпецы з пратэзам замест нагі пасьля цырымоніі перадачы кантролю над бясьпекай у краіне ад міжнароднай кааліцыі аўганскім сілавікам, Кабул, 18 чэрвеня 2013

Лідэры краінаў «Групы васьмі» падчас працоўнага пасяджэньня на саміце ў Эніскілене, Паўночная Ірляндыя, Вялікабрытанія, 18 чэрвеня 2013 г.

Турэччына - Паліцыя ўжывае вадамёты падчас антыўрадавых дэманстрацыяў у Анкары, 17 чэрвеня 2013

Сырыя - ваяўнік паўстанцкай Свабоднай сырыйскай арміі выкарыстоўвае катапульту для абстрэлу пазыцый урадавых войскаў самаробнымі мінамі, Баб ан-Наср (прыгарад Алепа), 17 чэрвеня 2013 году

Сырыя - ваяўнік ўрадавых войскаў стаіць сярод адстраляных гільзаў ад боепрыпасаў пры спробе заняць сяло Таль-ал-Цінэ на поўдзень ад горада Алепа, 16 Чэрвеня 2013 г.

Францыя - Маракі мэксыканскага карабля Cuauhtémoc рыхтуюцца да адплыцьця ў апошні дзень фэстывалю ветразьнікаў «Армада» ў Руане, 16 Чэрвеня 2013