Тэма праграмы — турэмныя ўцёкі. Удзельнікі яе абмеркаваньня — былыя супрацоўнікі пэнітэнцыярнай ды праваахоўнай сыстэмы, а таксама былыя асуджаныя — падзеляцца думкамі пра тое, як часта ды чаму бягуць вязьні зь беларускіх вязьніц, якія шанцы маюць яны на тое, каб застацца нясхопленымі.
Уцёкам вязьняў столькі ж вякоў, як і турмам. Практыка сьведчыць, што найчасьцей уцекачоў ловяць і вяртаюць. Калі ўзяць краіны з найбольшай колькасьцю вязьняў на 100 тысяч насельніцтва, то ў Злучаных Штатах, дзе зь мільёна арыштантаў уцякаюць каля 10 тысяч чалавек, прыкладна кожнага шостага вярнуць назад у турму не ўдаецца. У параўнаньні зь Беларусьсю, краінай, якая таксама сярод усясьветных лідэраў паводле колькасьці зьняволеных, амэрыканскія праваахоўнікі «ловяць» горш. Лічыцца, што назад у беларускія вязьніцы вяртаюцца ледзь ня 100% уцекачоў. Праўда, сваёй статыстыкі ўцёкаў МУС Беларусі не публікуе.
Уцёкі з турмы сталі тэмай традыцыйнага апытаньня «Свабоды ў турмах». Наш карэспандэнт правёў яго на гарадзенскіх вуліцах неўзабаве пасьля таго, як з Ваўкавыскай калёніі № 11 зьбеглі трое ЗК. Некалькі дзён таму, дарэчы, на сайце Ваўкавыскага РАУС зьявілася абвестка, што ўцекачоў нарэшце схапілі.
«Ці непакояць вас гэтыя ўцёкі? Ці лічыце іх небясьпечнымі для грамадзтва? Ці маеце спадзяваньне, што міліцыя схопіць уцекачоў? Ці пойдзеце вы на супрацоўніцтва зь міліцыяй, калі ўбачыце на вуліцы людзей, вонкава падобных да ўцекачоў?» — такія пытаньні задаў мінакам журналіст, калі вяліся пошукі беглых арыштантаў.
Паводле адмыслоўцаў-псыхолягаў, турэмныя ўцёкі — традыцыйна адзін з самых папулярных сюжэтаў у кіно ды літаратуры. Адмыслоўцы тлумачаць цікавасьць да яго лятэнтнай схільнасьцю чалавека да розных уцёкаў. Па сутнасьці, размова ідзе пра інстынкты самазахаваньня ды імкненьня да свабоды. З гэтай прычыны ў той жа Швэцыі праваабаронцы ды лібэральныя палітыкі выступаюць супраць будоўлі турмаў для патэнцыйных уцекачоў з падвышаным узроўнем бясьпекі, бо «такі жорсткі турэмны рэжым, дзе вязьням няма як і думаць пра ўцёкі, — гэта свайго роду катаваньне». У Швайцарыі, Галяндыі, Нямеччыне, злавіўшы ўцекача, не дадаюць яму за гэты ўчынак новага пакараньня, а проста накіроўваюць «даседжваць» свой тэрмін. Але тых, хто дапамог зьдзейсьніць уцёкі, чакае крымінальная адказнасьць. Звычайна гэта зьняволеньне да пяці гадоў. У Беларусі за ўцёкі караюць найперш уцекача. Гэта можа быць дадатковае да ранейшага прысуду пазбаўленьне волі тэрмінам да трох гадоў.
«У краінах былога СССР уцёкі ва ўстановах пэнітэнцыярнай сыстэмы — надзвычайнае здарэньне», — кажа былы начальнік менскай «Валадаркі» Алег Алкаеў. Мы гутарым зь ім, адштурхоўваючыся ад апошняга эпізоду ў Ваўкавыскай калёніі. Канкрэтныя ўцёкі палкоўнік Алкаеў называе «спантаннымі» — непралічанымі ды непадрыхтаванымі. Такіх уцекачоў звычайна знаходзяць вельмі хутка. Тым ня менш, як і кожныя іншыя ўцёкі, яны нярэдка паралізуюць працу турэмнікаў.
Алкаеў: «Гэта ўсё выбівае з каляіны. Мне даводзілася сутыкацца з такімі зьявамі. Асабліва шмат уцёкаў з так званай „хіміі“. Там ні аховы, ні нагляду няма. Толькі палітычныя не бягуць. Яны сумленныя людзі. Ціха пакутуюць, і ўсё. Тыя ж, хто прасьцей, яны бягуць. Вядома ж, іх ловяць. Бо нелегальна не пражывеш. Дакумэнтаў няма, пашпарту няма, паспрабуе штосьці скрасьці — засьвеціцца. Гэта ўсяго толькі ілюзія, што ўзяў уцёк — і ніхто цябе ня знойдзе Адбіткі пальцаў ніяк не схаваеш, зьнешнасьць, маторыку, іншыя характэрныя прыкметы нікуды ня дзенеш».
Гэтае відэа зьмешчанае на сайце Ваўкавыскага РАУС побач зь іншымі абвесткамі пра ўцёкі. Падчас допыту камэра фіксуе ўвагу ня толькі на твары, але і на асаблівасьцях мімікі, гаворкі, жэстаў ды хады арыштаванага — на выпадак яго магчымых уцёкаў.
Такія аўдыё- і відэаматэрыялы, — кажа былы асуджаны і актыўны ўдзельнік «Свабоды ў турмах» Ігар Міхнавец, — заводзяцца на ўсіх, каго асудзілі. Матэрыялы захоўваюцца ў архівах МУС. Яны істотна дапамагаюць пры пошуку ўцекачоў.
На тым жа сайце зьмешчаныя і здымкі нядаўніх уцекачоў з ПК-11. Адзначаецца, што ўсе трое сядзяць паўторна, за групавы рабунак. Тэрмін, аднак, невялікі. У дваіх — два гады, у аднаго — тры. Што гэта за «небясьпечныя рэцыдывісты — рабаўнікі», якія маюць такое адносна лёгкае пакараньне? — пытаюся ў Ігара Міхнаўца.
«За такі рабунак сядзяць прыкладна 30% беларускіх вязьняў. Сытуацыя прыкладна такая. У грамадзкім транспарце едуць двое-трое п’яных, бачаць, што ў жанчыны з сумкі тырчыць партманэ. Адзін з хлопцаў спрабуе яго выцягнуць. Грамадзянка заўважае, крычыць ды чапляецца яму ў валасы. Калі б усё было зроблена нябачна ды ціха, то гэта быў бы крадзеж. Але тут на вачах пацярпелай, прычым чалавек не адзін, а з кімсьці яшчэ. Таму — групавы рабунак. Што ім за гэта даваць тэрмін большы, як два гады? Іншая справа, што цяпер ім сьвеціць новая крымінальная справа з тэрмінам да трох гадоў. Такім людзям яўна бракуе інтэлекту».
Палкоўнік Алег Алкаеў, які, працуючы ў беларускіх турмах, ня раз сутыкаўся з уцёкамі як асуджаных, так і падсьледных, галоўнай прычынай здарэньняў накшталт ваўкавыскага называе праблемы ў сыстэме нагляду:
«У канкрэтным выпадку — недарэчнасьці ў сыстэме нагляду. Размова ідзе пра тых, хто працуе па-за межамі калёніі, пад наглядам, але без узброенай аховы. Гэта здараецца, калі людзі ўжылі алькаголь. Яны разумеюць, што нецьвярозымі вяртацца нельга, бо іх пакараюць і ня будзе датэрміновага вызваленьня. І іх задача, уцякаючы, — недзе адаспацца і стаць цьвярозым. Потым, калі настане цьвярозасьць, ім будзе страшна вяртацца. Ізноў трэба выпіць для сьмеласьці. Выпілі — ізноў баяцца ісьці. Пакуль іх ня зловяць. А іх зловяць — дзесьці, дзе лёгка здабыць алькаголь. Будуць шукаць самагонку, дзе б яе можна было скрасьці. Гэта такія спантанныя ўцёкі».
«Сапраўдныя ўцёкі робяцца не бесканвойнымі і не па п’янцы, а тымі, хто ўтрымліваецца за кратамі, — піша былы асуджаны Зьміцер. — А тут адно слова — уцёкі. Такіх уцекачоў заўсёды знаходзяць п’янымі дзе-небудзь у хляве. Няма нічога прасьцейшага, як зваліць, калі ты бесканвойны. Сапраўдныя, сур’ёзныя ўцёкі — гэта заўсёды інтэлект ды падрыхтоўка, а таму і здараюцца яны ў нас надзвычай рэдка».
Пра сур’ёзныя ўцёкі, якія мае на ўвазе былы асуджаны, крыху ніжэй. Цяпер жа пра тых, каго завуць бесканвойшчыкамі. З гледзішча некаторай часткі ЗК, бесканвойка — рэч хлебная ды прэстыжная, да таго ж дае магчымасьць шмат кантактаваць з воляй. Аднак такую пазыцыю падзяляюць далёка ня ўсе.
«Сапраўдныя „аўтарытэты“ ніколі ня пойдуць на тое, каб стаць бесканвойнымі, — кажа былы галоўны беларускі турэмнік Алег Алкаеў. — Нават нягледзячы на ўсе выгоды. Для іх гэта зьнявага».
Былы асуджаны Ігар Міхнавец дадае: «Можа, для кагосьці гэта лічыцца і прывілеем. Так могуць лічыць турэмнікі. З пазыцыяў арыштанцкай маралі ніжэй, чым у бесканвойныя, апусьціцца нельга. Для атрыманьня гэтай пасады трэба „стукаць“ на чалавека, нават калі той курыць ня ў тым месцы. Тым ня менш гэтыя людзі маюць высокі давер у адміністрацыі. Звычайна яны знаходзяцца ў адным атрадзе, які разьмешчаны асобна ад жылой зоны ды працоўнай. Зраніцы іх выганяюць за турэмны мур, каб яны прыбіралі тэрыторыі ля калёніі, працавалі ў сельскай гаспадарцы на сьвінагадоўлі. Чаму яны бягуць, нягледзячы на ўсё свае прывілеі? Усё банальна — напіліся ды загулялі».
Паводле вэтэрана МУС ды былога палітвязьня Сяргея Парсюкевіча, да так званых бесканвойных у турэмнікаў асаблівы давер. А тыя такім даверам злоўжываюц: «Апынуўшыся па-за межамі ПК і ўбачыўшы, што звычайная ахова за імі ня сочыць, раптам вырашаюць: уцякайма! Нават нягледзячы на тое, што сядзець зусім нічога засталося. Што там будзе далей, нават і ня думаюць».
«Як мне падаецца, — кажа Сяргей Парсюкевіч, — зьбегчы сёньня за межы калёніі без дапамогі турэмнікаў практычна нерэальна. Я ўзгадваю сытуацыю, калі мы ў Віцебскай калёніі стаялі ў „лакалцы“ ды жартавалі: каб мець клясную гуму, завязаць яе паміж дрэвамі ды нейкім чынам скокнуць ды пераляцець паміж платамі. Дык там адзін плот, другі, паміж імі сабакі бегаюць, вартаўнікі стаяць. Гэта трэба быць нейкім ніндзя, які скокне на тры мэтры, пералезе праз калючку, нідзе не зачэпіцца. Да таго ж усё гэта трэба зрабіць сама меней два разы. І каб пры гэтым цябе яшчэ не заўважылі ды ня стрэлілі».
Тым ня менш спробы сур’ёзных уцёкаў з-за кратаў усё ж робяцца, адзначаюць удзельнікі праграмы.
Сяргей Парсюкевіч узгадвае выпадак, які здарыўся ў Віцебску яшчэ падчас ягонай працы ў МУС:
«Памятаю, як зьбеглі двое асуджаных. Шукалі ня толькі ў Беларусі, але і ў суседніх краінах. Знайшлі ў Расеі, пад Гагарынам. Як і ў любым экстраардынарным выпадку, тут прыцягваецца максымум асабістага саставу. А ўцекачы нярэдка зьвязваюцца з сваімі знаёмымі, сваякамі, не ўсьведамляючы, што гэтыя адрасы практычна праз гадзіну пасьля ўцёкаў знаходзяцца пад кантролем міліцыі. Калі там зьявіўся, то 100% цябе схопяць».
Ігар Міхнавец прыгадвае іншыя прыклады сур’ёзных уцёкаў у гісторыі незалежнай Беларусі:
«За час існаваньня незалежнай Беларусі на маёй памяці толькі адны пасьпяховыя ўцёкі. ПК-12, Ворша, 1992 ці 1993 год. Цяпер гэта турэмная лякарня для хворых на сухоты. А тады там утрымліваліся і хворыя, і здаровыя разам. Там побач з турэмным баракам быў плот, на які паклалі дошку, прайшлі па ёй ды скочылі. У тых людзей была нейкая падтрымка. Іх хтосьці чакаў на волі. Да таго ж і хлопцы тыя вельмі разумныя былі. Аднаго зь Пінску звалі Кот. Яго ды іншых не знайшлі і дагэтуль. Тыя, хто ведаў яго, кажуць, што адзін час жыў недзе на поўдні Расеі. Усё нармальна было ў яго. Яшчэ некаторыя прыклады складаных уцёкаў. Два браты-блізьнюкі, адзін асуджаны калёніі строгага рэжыму, другі — вольны чалавек. Вырашылі на некаторы час памяняцца месцамі. Гэта ўдалося. Аднак хутка „вольны“ выдаў сябе тым, што ня ведаў, як паводзіць сябе сярод ЗК.
Яшчэ выпадак у Берасьцейскім СІЗА, калі шасьцёра разабралі мур. Ім пагражала па 20–25 гадоў, але іх цягам некалькіх тыдняў злавілі».
Іншы былы асуджаны, наш сталы слухач Зьміцер узгадаў у сваім допісе выпадак, які падчас ягонай адседкі здарыўся на Валадарцы. Гэта было ў той час, калі начальнікам турмы быў Алег Алкаеў.
«Быў адзін выпадак зь няўдалымі ўцёкамі. Тады трое арыштантаў, здаецца, напалі на ахову і аднаго з уцекачоў паранілі. А я потым размаўляў з кімсьці з удзельнікаў. Дык вось, мужыкоў усіх трох на сьцяне ўзялі, на плоце. Скінулі са сьцяны, а гэта мэтры 3–4, зьбілі. Крыху пазьней зьявіўся Алкаеў зь пісталетам у руцэ і з крыкам: „Я вас, б… застрэлю сваімі рукамі“. Патыкаў пісталетам ім у твар, ну і пайшоў. Вось такі пэрсанаж. Ну, а ў астатнім быў ня самым дрэнным начальнікам. Турма жыла сваім жыцьцём, і на тым дзякуй. Ну, а цяпер у яго некалькі іншы вобраз. Хай гэта зь ім і застаецца».
«Усё так і было», — камэнтуе допіс былога асуджанага Алег Алкаеў. — Людзі розныя сядзяць, нямала дзёрзкіх. Ня ўсе ж бяскрыўдныя цяляты. Тады гэтыя трое скарысталіся няпільнасьцю аховы падчас шпацыру ў турэмным дворыку. Яны замкнулі ахоўнікаў у тым дворыку, і потым на дах, і па ім сталі спускацца. Але вартавы спрацаваў правільна. Быў яшчэ таксама выпадак на «Валадарцы». Імя арыштанта было Коўзун. Ён з дапамогай шаста скочыў на дах. А потым з даху адміністрацыйнага будынку скочыў уніз ды ўцёк. Але злавілі праз два месяцы.
Памятаю спробу ўцёкаў у Воршы ў 1992-м, калі маці ці жонка прынесла на спатканьне мужу электраплітку. Тады дазвалялі гатаваць ежу зьняволеным. І паклала туды рэвальвэр-наган. Гэты хлопец узяў наган і неяк здолеў схавацца пад аўтобусам, які павінен быў выехаць з тэрыторыі ўстановы. Але тут пільны кантралёр зьявіўся і пачаў аглядаць аўтобус і пад ім. Зразумела, убачыў таго хлопца. У вязьня ня вытрымалі нэрвы, і ён застрэліўся. Але мог пальнуць і ў прапаршчыка«.
Паводле былога начальніка «Валадаркі», прадухіляць уцёкі ўдавалася яшчэ на стадыі ідэі. Вось толькі чалавек падумаў, падзяліўся гэтым з кімсьці, апэратыўнікам пра гэта ўжо на наступны дзень было вядома. Гэта адзін з момантаў прафэсійнай працы.
Алкаеў: «Я ў свой час некалькі такіх спробаў уцёкаў, у тым ліку падкопаў, раскрываў. Былі выпадкі, калі ўцякалі праз падкопы. Але я ня памятаю, каб у Беларусі гэта было. Увогуле, з „Валадаркі“ яшчэ нікому не ўдалося ўцячы. Зьмешчаныя ў інтэрнэце зьвесткі пра тое, што адзіным выключэньнем быў Дзяржынскі, ніякага дакумэнтальнага пацьверджаньня ня маюць».
«Свабода ў турмах»: «У чым прафэсіяналізм турэмніка? Наколькі прафэсійныя цяперашнія турэмныя кадры?»
Алкаеў: «Мне цяжка сказаць пра тое, як там цяпер з кадрамі. Але, як я бачу, зыходзячы з апошніх прызначэньняў, аніводнага прафэсійнага кіраўніка ў гэтай сыстэме не было. Яны толькі на месцы пачынаюць вучыцца, і гэта заўсёды расслабляе калектыў. Каб патрабаваць нешта ад падначаленых, трэба ведаць, што патрабаваць. А не партсходы праводзіць. Пасьля майго ад’езду прафэсіяналам быў толькі адзін начальнік. Плянка прафэсіяналізму рэзка зьнізілася. Напрыклад, у такім пытаньні, як прадухіленьне ўцёкаў. Гэта цэлая навука — вызначыць групу рызыкі, людзей, схільных на ўчынак. Кожнае перамяшчэньне прадстаўнікоў гэтых групаў адсочваецца, ідзе апэратыўная інфармацыя і г.д. Уцякач таксама павінен усьведамляць, што ёсьць вартавыя, якія не з рагаткай стаяць. Што па п’янцы нічога ня робіцца, што вартавы мае права ўжыць зброю, што ён абавязаны страляць, інакш сам трапіць за краты. Увогуле, уцёкі — гэта заўсёды зьбег абставінаў. І прафэсійных, і выпадковых. Хтосьці забудзе заведзеную машыну, хтосьці ня там яе паставіць. Усё гэта трэба адсочваць».
Удзельнікі праграмы перакананыя, што турэмныя ўцёкі зьнікнуць вельмі і вельмі няхутка. Нават пры самым жорсткім турэмным рэжыме ў Беларусі знойдуцца тыя, хто пойдзе на іх, нават усьведамляючы рызыку быць застрэленым.
Міхнавец: «На мой погляд, матывацыя ў такіх людзей толькі адна: у цяперашніх умовах беларускай пэнітэнцыярнай сыстэмы дзесяць гадоў — гэта ніколі. Лепш ня жыць увогуле, чым тыя 10 гадоў за кратамі. Лепш рашыць усё адным разам».
Уцёкі з турмы сталі тэмай традыцыйнага апытаньня «Свабоды ў турмах». Наш карэспандэнт правёў яго на гарадзенскіх вуліцах неўзабаве пасьля таго, як з Ваўкавыскай калёніі № 11 зьбеглі трое ЗК. Некалькі дзён таму, дарэчы, на сайце Ваўкавыскага РАУС зьявілася абвестка, што ўцекачоў нарэшце схапілі.
«Ці непакояць вас гэтыя ўцёкі? Ці лічыце іх небясьпечнымі для грамадзтва? Ці маеце спадзяваньне, што міліцыя схопіць уцекачоў? Ці пойдзеце вы на супрацоўніцтва зь міліцыяй, калі ўбачыце на вуліцы людзей, вонкава падобных да ўцекачоў?» — такія пытаньні задаў мінакам журналіст, калі вяліся пошукі беглых арыштантаў.
Your browser doesn’t support HTML5
Паводле адмыслоўцаў-псыхолягаў, турэмныя ўцёкі — традыцыйна адзін з самых папулярных сюжэтаў у кіно ды літаратуры. Адмыслоўцы тлумачаць цікавасьць да яго лятэнтнай схільнасьцю чалавека да розных уцёкаў. Па сутнасьці, размова ідзе пра інстынкты самазахаваньня ды імкненьня да свабоды. З гэтай прычыны ў той жа Швэцыі праваабаронцы ды лібэральныя палітыкі выступаюць супраць будоўлі турмаў для патэнцыйных уцекачоў з падвышаным узроўнем бясьпекі, бо «такі жорсткі турэмны рэжым, дзе вязьням няма як і думаць пра ўцёкі, — гэта свайго роду катаваньне». У Швайцарыі, Галяндыі, Нямеччыне, злавіўшы ўцекача, не дадаюць яму за гэты ўчынак новага пакараньня, а проста накіроўваюць «даседжваць» свой тэрмін. Але тых, хто дапамог зьдзейсьніць уцёкі, чакае крымінальная адказнасьць. Звычайна гэта зьняволеньне да пяці гадоў. У Беларусі за ўцёкі караюць найперш уцекача. Гэта можа быць дадатковае да ранейшага прысуду пазбаўленьне волі тэрмінам да трох гадоў.
Алкаеў: «Гэта ілюзія, што цябе ня знойдуць»
Алкаеў: «Гэта ўсё выбівае з каляіны. Мне даводзілася сутыкацца з такімі зьявамі. Асабліва шмат уцёкаў з так званай „хіміі“. Там ні аховы, ні нагляду няма. Толькі палітычныя не бягуць. Яны сумленныя людзі. Ціха пакутуюць, і ўсё. Тыя ж, хто прасьцей, яны бягуць. Вядома ж, іх ловяць. Бо нелегальна не пражывеш. Дакумэнтаў няма, пашпарту няма, паспрабуе штосьці скрасьці — засьвеціцца. Гэта ўсяго толькі ілюзія, што ўзяў уцёк — і ніхто цябе ня знойдзе Адбіткі пальцаў ніяк не схаваеш, зьнешнасьць, маторыку, іншыя характэрныя прыкметы нікуды ня дзенеш».
Гэтае відэа зьмешчанае на сайце Ваўкавыскага РАУС побач зь іншымі абвесткамі пра ўцёкі. Падчас допыту камэра фіксуе ўвагу ня толькі на твары, але і на асаблівасьцях мімікі, гаворкі, жэстаў ды хады арыштаванага — на выпадак яго магчымых уцёкаў.
Такія аўдыё- і відэаматэрыялы, — кажа былы асуджаны і актыўны ўдзельнік «Свабоды ў турмах» Ігар Міхнавец, — заводзяцца на ўсіх, каго асудзілі. Матэрыялы захоўваюцца ў архівах МУС. Яны істотна дапамагаюць пры пошуку ўцекачоў.
На тым жа сайце зьмешчаныя і здымкі нядаўніх уцекачоў з ПК-11. Адзначаецца, што ўсе трое сядзяць паўторна, за групавы рабунак. Тэрмін, аднак, невялікі. У дваіх — два гады, у аднаго — тры. Што гэта за «небясьпечныя рэцыдывісты — рабаўнікі», якія маюць такое адносна лёгкае пакараньне? — пытаюся ў Ігара Міхнаўца.
«За такі рабунак сядзяць прыкладна 30% беларускіх вязьняў. Сытуацыя прыкладна такая. У грамадзкім транспарце едуць двое-трое п’яных, бачаць, што ў жанчыны з сумкі тырчыць партманэ. Адзін з хлопцаў спрабуе яго выцягнуць. Грамадзянка заўважае, крычыць ды чапляецца яму ў валасы. Калі б усё было зроблена нябачна ды ціха, то гэта быў бы крадзеж. Але тут на вачах пацярпелай, прычым чалавек не адзін, а з кімсьці яшчэ. Таму — групавы рабунак. Што ім за гэта даваць тэрмін большы, як два гады? Іншая справа, што цяпер ім сьвеціць новая крымінальная справа з тэрмінам да трох гадоў. Такім людзям яўна бракуе інтэлекту».
Былы асуджаны: «Уцёкі бесканвойных — гэта ня ўцёкі»
Палкоўнік Алег Алкаеў, які, працуючы ў беларускіх турмах, ня раз сутыкаўся з уцёкамі як асуджаных, так і падсьледных, галоўнай прычынай здарэньняў накшталт ваўкавыскага называе праблемы ў сыстэме нагляду:
«У канкрэтным выпадку — недарэчнасьці ў сыстэме нагляду. Размова ідзе пра тых, хто працуе па-за межамі калёніі, пад наглядам, але без узброенай аховы. Гэта здараецца, калі людзі ўжылі алькаголь. Яны разумеюць, што нецьвярозымі вяртацца нельга, бо іх пакараюць і ня будзе датэрміновага вызваленьня. І іх задача, уцякаючы, — недзе адаспацца і стаць цьвярозым. Потым, калі настане цьвярозасьць, ім будзе страшна вяртацца. Ізноў трэба выпіць для сьмеласьці. Выпілі — ізноў баяцца ісьці. Пакуль іх ня зловяць. А іх зловяць — дзесьці, дзе лёгка здабыць алькаголь. Будуць шукаць самагонку, дзе б яе можна было скрасьці. Гэта такія спантанныя ўцёкі».
«Сапраўдныя ўцёкі робяцца не бесканвойнымі і не па п’янцы, а тымі, хто ўтрымліваецца за кратамі, — піша былы асуджаны Зьміцер. — А тут адно слова — уцёкі. Такіх уцекачоў заўсёды знаходзяць п’янымі дзе-небудзь у хляве. Няма нічога прасьцейшага, як зваліць, калі ты бесканвойны. Сапраўдныя, сур’ёзныя ўцёкі — гэта заўсёды інтэлект ды падрыхтоўка, а таму і здараюцца яны ў нас надзвычай рэдка».
Сапраўдныя ўцёкі робяцца не бесканвойнымі і не па п’янцы, а тымі, хто ўтрымліваецца за кратамі
Пра сур’ёзныя ўцёкі, якія мае на ўвазе былы асуджаны, крыху ніжэй. Цяпер жа пра тых, каго завуць бесканвойшчыкамі. З гледзішча некаторай часткі ЗК, бесканвойка — рэч хлебная ды прэстыжная, да таго ж дае магчымасьць шмат кантактаваць з воляй. Аднак такую пазыцыю падзяляюць далёка ня ўсе.
«Сапраўдныя „аўтарытэты“ ніколі ня пойдуць на тое, каб стаць бесканвойнымі, — кажа былы галоўны беларускі турэмнік Алег Алкаеў. — Нават нягледзячы на ўсе выгоды. Для іх гэта зьнявага».
Былы асуджаны Ігар Міхнавец дадае: «Можа, для кагосьці гэта лічыцца і прывілеем. Так могуць лічыць турэмнікі. З пазыцыяў арыштанцкай маралі ніжэй, чым у бесканвойныя, апусьціцца нельга. Для атрыманьня гэтай пасады трэба „стукаць“ на чалавека, нават калі той курыць ня ў тым месцы. Тым ня менш гэтыя людзі маюць высокі давер у адміністрацыі. Звычайна яны знаходзяцца ў адным атрадзе, які разьмешчаны асобна ад жылой зоны ды працоўнай. Зраніцы іх выганяюць за турэмны мур, каб яны прыбіралі тэрыторыі ля калёніі, працавалі ў сельскай гаспадарцы на сьвінагадоўлі. Чаму яны бягуць, нягледзячы на ўсё свае прывілеі? Усё банальна — напіліся ды загулялі».
Паводле вэтэрана МУС ды былога палітвязьня Сяргея Парсюкевіча, да так званых бесканвойных у турэмнікаў асаблівы давер. А тыя такім даверам злоўжываюц: «Апынуўшыся па-за межамі ПК і ўбачыўшы, што звычайная ахова за імі ня сочыць, раптам вырашаюць: уцякайма! Нават нягледзячы на тое, што сядзець зусім нічога засталося. Што там будзе далей, нават і ня думаюць».
«Без дапамогі супрацоўнікаў зьбегчы немагчыма»
Тым ня менш спробы сур’ёзных уцёкаў з-за кратаў усё ж робяцца, адзначаюць удзельнікі праграмы.
Сяргей Парсюкевіч узгадвае выпадак, які здарыўся ў Віцебску яшчэ падчас ягонай працы ў МУС:
«Памятаю, як зьбеглі двое асуджаных. Шукалі ня толькі ў Беларусі, але і ў суседніх краінах. Знайшлі ў Расеі, пад Гагарынам. Як і ў любым экстраардынарным выпадку, тут прыцягваецца максымум асабістага саставу. А ўцекачы нярэдка зьвязваюцца з сваімі знаёмымі, сваякамі, не ўсьведамляючы, што гэтыя адрасы практычна праз гадзіну пасьля ўцёкаў знаходзяцца пад кантролем міліцыі. Калі там зьявіўся, то 100% цябе схопяць».
Ігар Міхнавец прыгадвае іншыя прыклады сур’ёзных уцёкаў у гісторыі незалежнай Беларусі:
«За час існаваньня незалежнай Беларусі на маёй памяці толькі адны пасьпяховыя ўцёкі. ПК-12, Ворша, 1992 ці 1993 год. Цяпер гэта турэмная лякарня для хворых на сухоты. А тады там утрымліваліся і хворыя, і здаровыя разам. Там побач з турэмным баракам быў плот, на які паклалі дошку, прайшлі па ёй ды скочылі. У тых людзей была нейкая падтрымка. Іх хтосьці чакаў на волі. Да таго ж і хлопцы тыя вельмі разумныя былі. Аднаго зь Пінску звалі Кот. Яго ды іншых не знайшлі і дагэтуль. Тыя, хто ведаў яго, кажуць, што адзін час жыў недзе на поўдні Расеі. Усё нармальна было ў яго. Яшчэ некаторыя прыклады складаных уцёкаў. Два браты-блізьнюкі, адзін асуджаны калёніі строгага рэжыму, другі — вольны чалавек. Вырашылі на некаторы час памяняцца месцамі. Гэта ўдалося. Аднак хутка „вольны“ выдаў сябе тым, што ня ведаў, як паводзіць сябе сярод ЗК.
Яшчэ выпадак у Берасьцейскім СІЗА, калі шасьцёра разабралі мур. Ім пагражала па 20–25 гадоў, але іх цягам некалькіх тыдняў злавілі».
Іншы былы асуджаны, наш сталы слухач Зьміцер узгадаў у сваім допісе выпадак, які падчас ягонай адседкі здарыўся на Валадарцы. Гэта было ў той час, калі начальнікам турмы быў Алег Алкаеў.
«Быў адзін выпадак зь няўдалымі ўцёкамі. Тады трое арыштантаў, здаецца, напалі на ахову і аднаго з уцекачоў паранілі. А я потым размаўляў з кімсьці з удзельнікаў. Дык вось, мужыкоў усіх трох на сьцяне ўзялі, на плоце. Скінулі са сьцяны, а гэта мэтры 3–4, зьбілі. Крыху пазьней зьявіўся Алкаеў зь пісталетам у руцэ і з крыкам: „Я вас, б… застрэлю сваімі рукамі“. Патыкаў пісталетам ім у твар, ну і пайшоў. Вось такі пэрсанаж. Ну, а ў астатнім быў ня самым дрэнным начальнікам. Турма жыла сваім жыцьцём, і на тым дзякуй. Ну, а цяпер у яго некалькі іншы вобраз. Хай гэта зь ім і застаецца».
Быў яшчэ таксама выпадак на «Валадарцы». Імя арыштанта было Коўзун. Ён з дапамогай шаста скочыў на дах
«Усё так і было», — камэнтуе допіс былога асуджанага Алег Алкаеў. — Людзі розныя сядзяць, нямала дзёрзкіх. Ня ўсе ж бяскрыўдныя цяляты. Тады гэтыя трое скарысталіся няпільнасьцю аховы падчас шпацыру ў турэмным дворыку. Яны замкнулі ахоўнікаў у тым дворыку, і потым на дах, і па ім сталі спускацца. Але вартавы спрацаваў правільна. Быў яшчэ таксама выпадак на «Валадарцы». Імя арыштанта было Коўзун. Ён з дапамогай шаста скочыў на дах. А потым з даху адміністрацыйнага будынку скочыў уніз ды ўцёк. Але злавілі праз два месяцы.
Памятаю спробу ўцёкаў у Воршы ў 1992-м, калі маці ці жонка прынесла на спатканьне мужу электраплітку. Тады дазвалялі гатаваць ежу зьняволеным. І паклала туды рэвальвэр-наган. Гэты хлопец узяў наган і неяк здолеў схавацца пад аўтобусам, які павінен быў выехаць з тэрыторыі ўстановы. Але тут пільны кантралёр зьявіўся і пачаў аглядаць аўтобус і пад ім. Зразумела, убачыў таго хлопца. У вязьня ня вытрымалі нэрвы, і ён застрэліўся. Але мог пальнуць і ў прапаршчыка«.
Што такое прафэсіяналізм турэмніка?
Паводле былога начальніка «Валадаркі», прадухіляць уцёкі ўдавалася яшчэ на стадыі ідэі. Вось толькі чалавек падумаў, падзяліўся гэтым з кімсьці, апэратыўнікам пра гэта ўжо на наступны дзень было вядома. Гэта адзін з момантаў прафэсійнай працы.
Алкаеў: «Я ў свой час некалькі такіх спробаў уцёкаў, у тым ліку падкопаў, раскрываў. Былі выпадкі, калі ўцякалі праз падкопы. Але я ня памятаю, каб у Беларусі гэта было. Увогуле, з „Валадаркі“ яшчэ нікому не ўдалося ўцячы. Зьмешчаныя ў інтэрнэце зьвесткі пра тое, што адзіным выключэньнем быў Дзяржынскі, ніякага дакумэнтальнага пацьверджаньня ня маюць».
Вартавы мае права ўжыць зброю, што ён абавязаны страляць, інакш сам трапіць за краты