Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка зноў заявіў пра тое, што «для беларуса руская мова не чужая, а родная».
Ён адзначыў, што на яго «абрынуўся град абвінавачаньняў мясцовых радыкалаў-нацыяналістаў за словы пра тое, што для беларуса руская мова не чужая, а родная, гэта агульны набытак і рускіх, і ўкраінцаў, і беларусаў».
«Я і сёньня цьвёрда прытрымліваюся такой жа пазыцыі. Руская мова стварыла вялікую рускую культуру, якая таксама зьяўляецца здабыткам многіх народаў і да якой, калі браць паняцьце рускай культуры і рускай цывілізацыі ў самым шырокім сэнсе гэтага слова, адносімся ўсе мы», — цытуе Інтэрфакс выступ Лукашэнкі ў Менску на Ўсясьветным кангрэсе рускай прэсы.
Лукашэнка назваў правільным рашэньне аб наданьні расейскай мове статусу дзяржаўнай. Ён адзначыў, што тады сыходзілі з таго, руская мова «гэта агульны здабытак усіх народаў, якія калісьці стваралі нашу адзіную Айчыну, і ня толькі яе».
Паводле Лукашэнкі, у Беларусі «нават у галаву ня можа прыйсьці думка прыцясьняць чалавека з-за таго, што ён гаворыць на нейкай ня той мове».
Ён адзначыў таксама, што дасягненьні рускай цывілізацыі «пакладзены намі ў аснову нашай дзяржаўнасьці і таго, што прынята называць беларускай мадэльлю разьвіцьця».
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што папракаюць у адсутнасьці свабоды слова «звычайна крывадушныя людзі».
«Самі яны выдатна разумеюць, што ў сьвеце няма абсалютнай свабоды. Той, хто незалежны ад ураду, залежны ад уласьніка выданьня, ад рэклямадаўцаў, ад капрызаў публікі, у рэшце рэшт ад памылак, эмоцыяў і аблудаў журналістаў.
Як вы, верагодна, чулі, Беларусь часта папракаюць у адсутнасьці свабоды слова. Наагул сьмешна некага папракаць у адсутнасьці свабоды слова са зьяўленьнем інтэрнэту», — заявіў кіраўнік краіны.
Паводле Лукашэнкі, у краінах, якія маюць шматвяковыя традыцыі свабоды слова, «пэрыядычна ўспыхваюць скандалы, якія агаляюць адваротны бок шмат якіх сучасных масмэдыяў»:
«На сьвятло божае пастаянна ўсплываюць факты падтасоўкі інфармацыі, незаконных праслухоўваньняў, заказных публікацыяў, маніпуляваньня грамадзкай думкай з боку глябальных мэдыякарпарацыяў».
«У Беларусі вы ня знойдзеце страшэннай прорвы паміж багатымі і беднымі. Гэтаксама як ня знойдзеце ўласнасьці, скрадзенай у народу. Мы для сябе выразна вызначылі — эканамічная сыстэма, заснаваная на першародным падмане, ня можа быць устойлівай», — заявіў кіраўнік дзяржавы.
У свой час, нагадаў ён, у Беларусі адмовіліся ад радыкальных рэформаў, таму што яны «як ком прайшліся б па лёсах сотняў тысяч людзей».

«Сьмешна некага папракаць у адсутнасьці свабоды слова»

«У Беларусі няма ўласнасьці, скрадзенай у народу»