Вялікая Брытанія скасоўвае санкцыі супраць іранскага банку Mellat

Вярхоўны суд Вялікай Брытані пастанавіў спыніць санкцыі супраць буйнога прыватнага банку Ірана Mellat за мераваную датычнасьць да ядзернай праграмай Ірану.
Суд пастанавіў, што санкцыі былі ўведзеныя беcпадстаўна.

Цяпер банк можа падаць у суд на ўрад Вялікай Брытаніі, каб кампэнсаваць страты.

Міністэрства фінансаў ЗША скрытыкавала рашэньне брытанскага суду.

Мінфін ЗША таксама папярэдзіў, што Mellat застаецца пад санкцыямі ЗША.

Генэральны суд Эўразьвязу раней адмяніў санкцыі супраць банку Mellat, бо не атрымаў дастаткова інфармацыі, каб даказаць што банк аказаў падтрымку ядзернай праграме Ірану. Гэта рашэньне было абскарджана ў ЭЗ у Эўрапейскімі судзе юстыцыі.