Эфір зь Сяргеем Абламейкам. Ад 18-й гадзіны.
СЛУХАЦЬ ЭФІР
Сярод тэмаў:
На радзіме Васіля Быкава — у вёсцы Бычкі Ўшацкага раёну адбылося ўручэньне сёлетняй прэміі «За свабоду думкі», заснаванай кіраўніком Руху «За Свабоду» Аляксандрам Мілінкевічам. Ляўрэатамі сталі сьпявак Зміцер Вайцюшкевіч і мастак Алесь Марачкін.
У Менску сябры, калегі і грамадзкасьць ушанавалі памяць Васіля Быкава. Сёньня — 89-я гадавіна з дня нараджэньня пісьменьніка
Палата прадстаўнікоў адразу ў двух чытаньнях прыняла закон пра жорсткую крымінальную адказнасьць і канфіскацыю аўто ў п’яных кіроўцаў
У падкамітэце правоў чалавека Эўрапарлямэнту праваабаронцы Уладзімер Лабковіч і Алена Танкачова скрытыкавалі праект дакладу Юстаса Палецкіса аб сытуацыі ў Беларусі
Кіраўніка непрызнаванага ўладамі Саюзу палякаў Мечыслава Яськевіча аштрафавалі на 4 мільёны рублёў, а 82-гадовую пэнсіянэрку Вераніку Себасьцяновіч — на 2.5 мільёны. Іх абвінавацілі ў арганізацыі несанкцыянаванага масавага мэрапрыемства і ва ўсталяваньні крыжа ў памяць жаўнераў Арміі Краёвай.
Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),
або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.
СЛУХАЦЬ ЭФІР
Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio