Расьсьледаваньне крымінальнай справы адносна былога намесьніка міністра спорту і турызму Сяргея Нерада можа скончыцца ў бліжэйшыя месяцы.
Пра гэта паведаміў журналістам старшыня КДБ Валерый Вакульчык.
Намесьнік міністра спорту і турызму Беларусі Сяргей Нерад быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ, у дачыненьні да яго распачатая крымінальная справа паводле часткі 3 артыкула 430 (атрыманьне хабару службовай асобай, якая займае адказнае становішча).
Вакульчык паведаміў журналістам, што былы намесьнік міністра неаднаразова атрымліваў хабар. «Злачынствы мелі працяглы характар і адбываліся да 2012 году», — цытуе БелТА старшыню КДБ.

Your browser doesn’t support HTML5