Кіраўніка непрызнанага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў Мечыслава Яськевіча аштрафавалі на 4 мільёны, а 82-гадовую пэнсіянэрку Вераніку Сэбасьцяновіч — на 2,5 мільёна.
Іх зьвінавацілі ў арганізацыі несанкцыянаванага масавага мерапрыемства, а таксама ва ўсталяваньні крыжа ў памяць жаўнераў Арміі Краёвай.
12 траўня, на 64-я ўгодкі сьмерці аднаго з камандзіраў Арміі Краёвай — Анатоля Радзівоніка (псэўданім Олех) яны ўсталявалі ў вёсцы Рачкаўшчына Шчучынскага раёну памятны крыж. Тут жа адбылася імша, у якой бралі ўдзел каля ста мясцовых жыхароў. У 1949 годзе Радзівонік з сваімі паплечнікамі загінуў у сутычцы з вайскоўцамі НКУС.
Яськевіч і Сэбасьцяновіч сябе вінаватымі не прызналі. У прыватнасьці, спадар Яськевіч заявіў:
«Цяпер я хачу сказаць, што ўсе ўжо, напэўна, у Шчучынскім раёне ведаюць, дзе загінуў Анатоль Радзівонік, апошні камэндант атраду АК, які змагаўся за гэтую зямлю. І цяпер ужо ўсе ведаюць, дзе знаходзіцца Рачкаўшчызна, дзе ўсталяваны крыж і куды можна прыехаць і ўшанаваць памяць жаўнераў АК. А вінаватым я сябе не лічу, бо нічога дрэннага не зрабіў».
Спадарыня Сэбасьцяновіч пасьля выраку заявіла:
«У мяне пэнсія толькі 2 мільёны, але неяк пацярплю бяз хлеба і без малака, а штраф гэты заплачу, бо што рабіць — за крыж я гатовая аддаць сваё жыцьцё. Колькі буду жыць, буду шукаць магілу свайго брата і пастаўлю там крыж. І ня толькі яму пастаўлю, а ўсім тым, хто тады загінуў, гэта цяпер сэнс майго жыцьця».
15:20 Суд аштрафаў Яськевіча на 40 базавых велічыняў (4 мільёны рублёў), а Сэбасьцяновіч – на 25 базавых (2,5 мільёны».
13:50 У судзе перапынак, а 15 гадзіне будзе абвешчана рашэньне.
Падчас спрэчак Яськевіч і Сэбасьцяновіч адмовіліся ад выступаў.
Адвакат у сваім выступе сказаў, што Закон аб масавых мерапрыемствах, на які спаслаліся міліцыянты, прыменены няправільна. Бо яго мэта — забясьпечыць грамадзкую бясьпеку. Месца набажэнства было на хутары, а гэта не грамадзкае месца. Таксама нельга казаць пра масавасьць. Быў толькі давоз удзельнікаў АК, а гэта людзі сталага веку. Таксама, паводле адваката, масавай акцыі не плянавалася. А што людзі прыйшлі памаліцца, то гэта ня мае дачыненьня да «масавых мерапрыемстваў». Адвакат спасылаўся на міжнародныя дамоўленасьці, якіх трэба трымацца. Ён заклікаў суд апраўдаць і прыпыніць справу. А крыж паставіць на ўлік у сельсавеце. Прысутныя ў залі яму апладзіравалі.
13:05 На прагляд відэа запрасілі толькі ўдзельнікаў працэсу. Патлумачылі гэта тым, што відэамагнітафон усталяваны ў невялікім пакоі.
12:55 Абвешчаны чарговы перапынак у судзе, каб падрыхтавацца для прагляду відэа.
Дапыталі сьведак — двух міліцыянтаў. Яны зьнялі ўсталяваньне крыжа на відэа. Яны патлумачылі, што апынуліся там выпадкова, бо несьлі там службу. І што з прамоў нічога не зразумелі, бо там прамаўлялі на польскай мове.
Было агалошана пісьмовае сьведчаньне сакратаркі Бакштаўскага сельсавету. Яна не была на імшы, але напісала, што крыж усталявалі грамадзяне Польшчы і мясцовыя людзі да гэтага ня маюць дачыненьня. І што ксёндз быў з Польшчы. А мясцовыя жыхары вельмі незадаволеныя тым, што ўсталявалі крыж.
12:30 У працэсе абвешчаны перапынак, бо ў суд павінен зьявіцца яшчэ адзін сьведка.
Былі дапытаныя Яськевіч і Сэбасьцяновіч. Яны заявілі, што ня лічаць сябе вінаватымі, бо была імша і ўсталяваньне крыжа. Калі ў Сэбасьцяновіч спыталі, ці магла яна папрасіць дазволу і ці дазволілі б улады, яна адказала, што не дазволілі б. Бо гэта было зьвязана з ушанаваньнем памяці жаўнераў АК.
У судзе таксама дапыталі 5 сьведак. Трое сказалі, што практычна нічога не разумелі, бо імша праходзіла на польскай мове. Сьведка, старшыня мясцовага сельсавету, сказала, што нічога ня ведала пра мерапрыемства і ніякіх дазволаў на ўсталяваньне крыжа не давала. У судзе ўстаноўлена, што крыж пастаўлены на прыватнай тэрыторыі і на гэта быў дазвол гаспадароў. Апроч ксяндза, на ўсталяваньні крыжа выступілі Яськевіч і Сэбасьцяновіч. Яны таксама распавялі, што людзей адмыслова ніхто не зьбіраў. Было абвешчана, што будзе імша, і людзі самі сабраліся.
11:00 Судовае паседжаньне аднавілася
10:35 У судзе абвешчаны перапынак на 20 хвілінаў. Адвакат папрасіў час, каб азнаёміцца са справай.
10:05 Усіх прысутных пусьцілі ў залю суда. А сабралася каля 50-ці актывістаў Саюзу палякаў, праваабаронцаў і журналістаў. У холе суду супрацоўнікі міліцыі папрасілі выключыць відэакамэры і фотаапараты.
Разглядаць справу будзе судзьдзя Шчучынскага райсуду Максім Галубовіч. Адвакат Уладзімер Кісялевіч.
Працэс над Мечыславам Яськевічам і Веранікай Сэбасьцяновіч адбудзецца 19 чэрвеня а 10-й гадзіне раніцы ў Шчучынскім раённым судзе.
Сэбасьцяновіч кажа, што гатовая да суду. Яна ня лічыць сябе вінаватай.
«Відаць, палякам у нас ужо забараняюць і маліцца разам. Але я лічу, што нічога дрэннага мы не зрабілі, бо акрамя малітвы і асьвячэньня крыжа там нічога болей не адбывалася. Але, думаю, усё будзе добра», — заявіла Радыё Свабода напярэдадні Сэбасьцяновіч.
Яна ўдакладніла: крыж дагэтуль стаіць, і яна ўпэўненая, што ня знойдзецца такіх людзей, якія захочуць яго разбурыць, бо крыж — гэта сьвятое.
«Кожны, хто нарадзіўся, мае права на пасьмяротны крыж. Тады была вайна, і цяпер мы ўжо ня будзем больш як праз 60 гадоў высьвятляць — хто меў тады рацыю, а хто не. А людзі гінулі тады, і крыж па іх павінен стаяць. І я ад гэтых перакананьняў ніколі не адмоўлюся», — кажа Сэбасьцяновіч.
Кіраўнік непрызнаванага Саюзу палякаў Мечыслаў Яськевіч зазначыў Свабодзе, што яму цяжка зразумець улады, якія чыняць суд:
«Мне гэта незразумела, калі судзяць за тое, што мы ўсталявалі крыж па людзях, якія тут нарадзіліся і змагаліся за сваю зямлю. Мы ўсталявалі гэты крыж праз 64 гады пасьля іх сьмерці. Ня ведаю, якое ўжо злачынства мы зрабілі, каб нас трэба было за гэта судзіць».
Сябры палякаў усталявалі крыж 12 траўня, на 64-я ўгодкі сьмерці аднаго з камандзіраў Арміі Краёвай — Анатоля Радзівоніка, псэўданім Олех. У 1949 годзе Радзівонік з сваімі паплечнікамі загінуў у сутычцы з вайскоўцамі НКУС.
Вераніка Сэбасьцяновіч была сувязной АКоўцаў пад псэўданімам «Ружачка» і затым атрымала прысуд — 25 гадоў сталінскіх лягераў. Выйшла на волю неўзабаве пасьля сьмерці Сталіна.

Your browser doesn’t support HTML5
Жывы рэпартаж з суду

Кожны, хто нарадзіўся, мае права на пасьмяротны крыж