Ахмадзінэжад і Лукашэнка – «найлепшыя сябры»

Ахмадзінэжад і Лукашэнка (ФОТАГАЛЕРЭЯ)

Ахмадзінэжад і Лукашэнка шмат гадоў шчыльна супрацоўнічалі. Бакі ўсяляк дэманстравалі прыхільнасьць адзін да аднаго, абменьваліся візытамі і сяброўскімі дэклярацыямі.
Махмуд Ахмадзінэжад і Аляксандар Лукашэнка шмат гадоў шчыльна супрацоўнічалі. Лукашэнка быў дэ-факта адзіным з эўрапейскіх лідэраў, хто падтрымліваў стасункі з кіраўніцтвам Ірану на высокім узроўні. Бакі ўсяляк дэманстравалі прыхільнасьць адзін да аднаго, абменьваліся візытамі і сяброўскімі дэклярацыямі.

У 2007 годзе прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадзінэжад назваў Аляксандра Лукашэнку адным са сваіх найлепшых сяброў. У сваю чаргу, кіраўнік Беларусі заявіў, што Іран «здольны стаць адным з уплывовых цэнтраў сусьветнай супольнасьці».

Ахмадзінэжада і Лукашэнку ставілі ў адзін шэраг найгоршых дыктатараў плянэты. Аднак вынікі апошніх выбараў у Іране і «мірны» сыход Ахмадзінэжада для многіх беларусаў аказаліся нечаканымі.

ГЛЯДЗЕЦЬ ФОТАГАЛЕРЭЮ