Адна зь лідэраў украінскага жаночага руху FEMEN Аляксандра Шаўчэнка распавяла карэспандэнту Свабоды, што ўдзельніц акцыі выпусьцілі з пастарунку, але зьбіраюцца судзіць за хуліганства.
«Акцыя праходзіла ў апраметнай цемры. Са змроку на нас выбегла вялікая колькасьць супрацоўнікаў міліцыі і беркутаўцы, якія паспрабавалі спыніць наша абсалютна праведнае жаданьне разбудзіць Лукашэнку і выгнаць яго са сваёй нары. Адбывалася гэта побач зь Ліпскім асабняком, дзе ён, як меркавалася, начаваў. Нашы плякаты былі ў нас на целах, а ў руках былі факелы.
Мы як грамадзяне і жанчыны сьвету выступаем супраць дыктатуры як такой. І мы ненавідзім лютай нянавісьцю любога прадстаўніка гэтай, так бы мовіць, клясы. У тым ліку і Лукашэнку. І ў нас да яго ёсьць асабістая прад’ява за тое, што ён зрабіў з нашымі актывісткамі і наагул за тое, што ён робіць зь беларусамі, зь беларускімі актывістамі ў сваёй краіне. Менавіта таму мы выйшлі на гэты пратэст».
Аляксандра Шаўчэнка адзначыла, што акцыю ўначы яны зладзілі ўпершыню. А чаму менавіта ноччу пратэставалі супраць Лукашэнкі?
«Мы не зьбіраемся дазваляць яму, тырану, спакойна спаць. Мы ня хочам ведаць, што ён тут побач з намі ў Кіеве і спакойна, соладка сьпіць».
Карэспандэнт: «І як вам удалося яго разбудзіць, ці ведае ён пра гэтую акцыю?»
Шаўчэнка: «Я ўпэўнена.што яму паведамілі. Думаю, што Коленька прачнуўся і плакаў».
Аляксандра Шаўчэнка паабяцала, што актывісткі FEMEN працягнуць акцыі і змаганьне.