Аляксандар Лукашэнка прыбыў з афіцыйным візытам у Кіеў разам з пазашлюбным сынам Мікалаем. Яму арганізуюць асобную праграму.
Як перадае агенцтва УНІАН, самалёт з кіраўніком Беларусі прызямліўся ў аэрапорце «Барыспаль» каля пяці гадзін вечара.
Сярод высокапастаўленых асоб, якія ўвайшлі ў афіцыйную дэлегацыю, — малодшы сын кіраўніка Беларусі — дзевяцігадовы Мікалай.
Кіраўніка Беларусі пасялілі ў прэзыдэнцкай гасьцявой рэзыдэнцыі ў Кіеве на Ліпскай вуліцы.
Аляксандар Лукашэнка разам з сынам і сябрамі дэлегацыі паклаў вянкі да магілы невядомага салдата і да мэмарыялу ахвяраў Галадамору ва Ўкраіне.
Вядома, што Расея аспрэчвае, што Галадамор быў ініцыяваны савецкім кіраўніцтвам для зьнішчэньня ўкраінскага народу.
Усе афіцыйныя мерапрыемствы з удзелам Аляксандра Лукашэнкі адбудуцца ў аўторак. Плянуецца, што 18 чэрвеня ў 11:20 Віктар Януковіч і Аляксандар Лукашэнка правядуць гутарку «адзін на адзін». Пасьля поўдня чакаецца падпісаньне ўкраіна-беларускіх дакумэнтаў. У прыватнасьці, гаворка ідзе пра тое, што на вышэйшым дзяржаўным узроўні будзе канчаткова вырашана пытаньне аб дэмаркацыі дзяржаўных межаў.
Пакуль бацька-прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка будзе вырашаць дзяржаўныя справы, сыну Колю арганізуюць «асобную праграму». Так было падчас нядаўняга візыту Лукашэнкаў у Армэнію. Там на забавы Мікалая Лукашэнкі зь дзяржбюджэту патрацілі 200 тысяч драм (480 даляраў). У Ерэване пакуль Лукашэнка быў на перамовах, яго сын пасьпеў шэсьць разоў скарыстацца аўтадромам, 11 разоў — гульнявымі аўтаматамі, зьдзейсьніў заезд на 19 колаў у картынг-клюбе і двойчы паглядзеў фільм у 7D-кінатэатры.