«Таварышы сказіцелі, кабзары ды лірнікі, ашугі, акыны, бахшы, галасістыя песьняры нашай Радзімы, да вас зьвяртаецца наша слова!..
Таварышы песьняры! Гады трэцяй пяцігодкі сьцьвердзяць камунізм. Мы клічам вас — прыкладзіце сваю мудрасьць да ўсяго, што бачаць вашы вочы і чуюць вашы вушы. Трапным словам ганьце гультаёў, сквапных аматараў народнага майна, выкрывайце ў песьнях і казках тайных і яўных ворагаў, выкурвайце іх з усіх шчылін. Выкараняйце перажыткі старога часу, змагайцеся з папоўскай брахнёй, як змагаліся зь ёй песьняры ўсіх часоў і народаў. У песьнях і казках слаўце мнагарадаснае жыцьцё нашага савецкага народу, усхваляйце ўсіх знакамітых людзей, тых, хто працуе на заводах і калгасных палях — вучняў вялікага Стаханава... Няхай нашы песьні раскажуць пра неймаверную радасьць, пра незьлічонае шчасьце людзей, якія жывуць у дастойную эпоху вялікага Сталіна».
Гэтымі прачулымі словамі зьвярнуліся да калегаў з усёй савецкай краіны ўдзельнікі першага зьлёту народных песьняроў, які пачаўся 20 чэрвеня 1939 году ў Маскве. Зьлёт працягваўся дзесяць дзён і сабраў некалькі сотняў прафэсійных гамэраў з усяго СССР. Большая частка была ў сталіцы ўпершыню, палова ніколі дагэтуль ня бачыла паравоза, дзьве траціны чыталі па складах, так што асьляпіць іх «неймавернай радасьцю» і «незьлічонымі шчасьцямі» было няцяжка: на мэтро праехаўся — і новы пэсьня гатовы. Зрэшты, песьняры, ашугі і акыны і самі даўно скумекалі, што па чым, і ўжо на другі дзень навучыліся ў патрэбны момант глыбакадумна закочваць свае вочы і выдаваць векавым, як пік Камунізму, і чыстым, як паветра ў лясным санаторыі, голасам штосьці кшталту:
Ай-нэ-нэ, крэпка нашая браня,
Ай-нэ-нэ, быстрыя нашыя танкі,
Ай-нэ-нэ, мацнейшая за ўсіх Чырвоная армія!
Мерапрыемства было, зрэшты, шмат у чым вымушанае. Новы савецкі фальклёр сапраўды пачаў паўставаць яшчэ ў дваццатых і, як і належыць народнай творчасьці, адразу ж набыў дзікаватыя і дзіўнаватыя формы. Па расейскіх вёсках, напрыклад, хадзіла самая што ні ёсьць жывая казка пра такога сабе Леніна, больш падобнага да Гаруна ар-Рашыда. Захацеў той Ленін праверыць, ці дадуць рады бальшавікі безь яго, і сказаў самым блізкім паплечнікам: «Ці можна, таварышы, зрабіць так, каб я памёр, але так, ведаеце, не па-сапраўднаму?» «Вядома, таварыш Ленін», — сказалі паплечнікі. І зрабілі яму шкляную труну. Удзень Ленін у труне ляжыць, мёртвым прыкідваецца, а ўначы падымаецца і носіцца ваўкалакам па краіне, правярае, ці ўсе ў парадку...
Такія інтэрпрэтацыі дазваляць было непажадана. Таму ўжо ў трыццатых на фальклёр была арганізаваная дзяржаўная замова. З кожнага раёну — па песьняру, песьняру пад нос — сьпіс тэмаў, а да яго аўтарская дамова. Уздыхаў пясьняр, пачухваў ліру, пазіраў адным вокам на навакольнае ўбоства, а другім вокам, прымружаным, хітрым, сялянскім — на лічбы ў савецкіх рублях, і: ай-нэ-нэ...
Неяк, гадоў дзесяць таму, давялося пазнаёміцца з адным беларускім акынам, які бегаў па рэдакцыях, спрабуючы ўладкаваць сваю «Быліну пра Аляксандра Мінскага, абаронцу сьвятой Русі». І шчыра не разумеў, чаму яму паўсюль адмаўляюць. Што ж, пакрыўдзіць песьняра кожны можа, а вось грошай даць... Потым рачысты быліньнік кудысьці зьнік. У глыбіню вякоў, напэўна. Ці ў Маскву — а куды яшчэ цяпер песьняру падацца.