Гарадзенскі актор і бард Віктар Шалкевіч прыгадвае Васіля Быкава як простага чалавека, у якога можна павучыцца жыцьцёвай мудрасьці.
«Зараз асоба Васіля Ўладзімеравіча ў многім, канечне, ідэалізаваная, яго размалёўваюць усялякімі акварэльнымі фарбамі, некаторыя нават алеем, зь яго робяць такую ікону, ён паволі бранзавее. На самой справе, мне здаецца, што хадзіў калісьці па вуліцах ну такі нармальны чалавек, працаваў у газэце, купляў тыя самыя пельмені, тую самую кілбасу, як усе.
І менавіта тут дзесьці, можа, ходзячы па гэтых ня вельмі простых вуліцах, ён нейкім чынам задумваў і „Сотнікава“, і „Мёртвым не баліць“, і ўсе астатнія творы.
Ёсьць такая кніжка — „Дыялёгі з Васілём Быкавым“. Юрась Залоска выдаў. І вось мне яна больш за ўсё падабаецца. Там Быкаў якраз выклаў усё сваё жыцьцёвае крэда, там ён заблішчаў, як вясёлка, усімі колерамі, там ён раскрыў усю сваю жыцьцёвую мудрасьць і ўвесь свой жыцьцёвы вопыт.
Мне ён больш падабаецца ўсё ж як філёзаф, як чалавек, у якога можна павучыцца ягонаму жыцьцёваму вопыту. Вось гэта самае галоўнае».