У Іране адбываюцца прэзыдэнцкія выбары

Участкі для галасаваньня адкрыліся ў Іране. У галасаваньні могуць удзельнічаць 50 мільёнаў выбарцаў.
Новы прэзыдэнт зьменіць Махмуда Ахмадзінэжада, які кіраваў раінай 8 гадоў.

Найбольшы шансы на перамогу маюць:
  • сакратар Вышэйшай рады нацыянальнай бясьпекі Саід Джалілі
  • мэр Тэгерану Махамад-Багер Галібаф
  • былы перамоўшчык у ядзерных пытаньняў, памяркоўны сьвятар Хасан Рухані.


Калі ніводны з кандыдытаў не набярэ бальшыні галасоў, другі тур выбараў павінен адбыцца 21 чэрвеня.