Дырэктар ФБР ЗША Робэрт Мюлер заявіў, што зьвесткі пра тэлефонныя размовы выкарыстоўваліся толькі для выяўленьня тых, хто нясе пагрозу грамадзянам Амэрыкі.
На сёньняшніх слуханьнях у Палаце прадстаўнікоў Кангрэсу, Мюлер падкрэсьліў, што сакрэтная праграма сачэньня, пра якую нядаўна расказаў усяму сьвету Эдвард Сноўдэн, выкарыстоўвалася толькі для збору інфармацыі аб тэлефонных нумарах, часу і працягласьці званкоў. Зьмест размоў не вывучаўся. Гэта, адзначыў кіраўнік ФБР, ні ў якой ступені не парушае законы ЗША і асноўныя правы грамадзян, гарантаваныя канстытуцыяй.
Па словах Мюлера, урад прымае ўсе неабходныя меры, каб прыцягнуць да адказнасьці чалавека, які дапусьціў уцечку сакрэтнай інфармацыі.
Былы супрацоўнік ЦРУ Эдвард Сноўдэн цяпер ён хаваецца ў Ганконгу.
Па словах Мюлера, урад прымае ўсе неабходныя меры, каб прыцягнуць да адказнасьці чалавека, які дапусьціў уцечку сакрэтнай інфармацыі.
Былы супрацоўнік ЦРУ Эдвард Сноўдэн цяпер ён хаваецца ў Ганконгу.