Міністэрства замежных спраў Польшчы зрабіла заяву, у якой адзначыла, што перасьлед польскіх актывістаў у Беларусі «нагадвае рэпрэсіі змрочных часоў, якія Эўропа павінна ведаць толькі з гісторыі».
«Нацыянальныя меншасьці ва ўсёй Эўропе, у тым ліку і ў Польшчы, маюць права на захаваньне сваёй самасьвядомасьці й гісторыі. Гэтага ж самага мы чакаем ад Беларусі», — адзначае польскі МЗС.
Такім чынам зьнешнепалітычнае ведамства Польшчы адрэагавала на абвінавачаньне, выстаўленае старшыні непрызнаванага ўладамі Беларусі Саюзу палякаў Беларусі й старшыні Згуртаваньня жаўнераў Арміі Краёвай.
12 траўня ля вёскі Рачкоўшчына Гарадзенскай вобласьці сябры СПБ паставілі крыж у памяць аб Анатолю Радзівоніку — апошнім камандзіру аб’яднаных сіл «Шчучын-Ліда» Арміі Краёвай.
Польскі афіцэр загінуў разам са сваім атрадам у сутыкненьні з НКВД у 1949 годзе. На ўрачыстасьці ўстанаўленьня крыжа было больш за 100 чалавек, у тым ліку генэральны консул Польшчы ў Горадні Анджэй Хадкевіч.
Аднак беларускія ўлады абвінавацілі старшыню СПБ Мечыслава Яськевіча ў арганізацыі недазволенага сходу, а справу накіравалі ў суд. Па гэтым жа артыкуле абвінавачана старшыня Згуртаваньня жаўнераў Арміі Краёвай у Беларусі Вераніка Сэбаст’яновіч, паведамляе Польскае радыё.
Старшыня СПБ Мечыслаў Яськевіч сказаў карэспандэнту Свабоды, што Вэраніка Сэбаст’яновіч ужо атрымала позву ў Шчучынскі суд на 19 чэрвеня. Ён адзначыў, што крыж быў усталяваны на прыватнай тэрыторыі з дазволу гаспадароў.
«На мяне завялі адміністратыўную справу, што я нібыта правёў несанкцыянаваны мітынг, паставіў крыж па жаўнерах АК. Мы паставілі сымбалічны крыж, бо гэтых людзей не пахавалі па-хрысьціянску, па-каталіцку, і ніхто ня ведае месца іх пахаваньня. Людзі ўзрадаваліся, і нават знайшліся тыя, хто памятае тыя падзеі. Крыж быў пасьвечаны, зладзілі кароткае набажэнства зь вяскоўцамі. Людзі былі ўзрадаваныя, што гэты крыж паставілі. Да гаспадароў прыходзілі, палохалі. Але ён сказаў, што на сваім агародзе хоча — крыж ставіць, а хоча — дрэвы саджае. Потым я даведаўся, што на мяне прыйшла папера са Шчучынскага РАУС, бо я, маўляў, правёў несанкцыянаваны мітынг. Такі ж ліст прыйшоў да Вэранікі Сэбаст’яновіч».
Карэспандэнт: Як вы ставіцеся да такіх дзеяньняў уладаў?
Яськевіч: «І сьмешна, і гадка. У траўні мы былі ў Сурконтах, дзе пахаваныя таксама жаўнеры Арміі Краёвай. Мэтраў за сто ад гэтага месца знаходзіцца кароўнік. І гэты кароўнік разбудоўваюць у бок могілак. Месца пахаваньня — гэта ж сьвятое месца. І чаму яны там не забараняюць гэты кароўнік? Мне дзіўна, што людзей, якія ваявалі за сваю вуліцу, дом, вёску, робяць бандытамі. У іншых краінах быў — салдацкія могілкі дагледжаныя. А тут ня ведаю, што гэта — атэістычная дзяржава?»