Пра свой прыход да творчасьці Васіля Быкава распавядае малады паэт і гісторык Антон Рудак.
«Так атрымалася, што для мяне постаць Быкава зьвязаная з падлеткавымі гадамі майго далучэньня да беларушчыны. Я быў ужо больш-менш сьвядомым. Перад самым маім паступленьнем у гуманітарны ліцэй Васіль Уладзімеравіч памёр. І адным зь першых моцных уражаньняў ад далучэньня да сьвядомай грамады быў удзел у ягоным пахаваньні. Бацька патлумачыў мне, хто гэта быў такі, што гэта за чалавек, што ён пісаў, чым жыў, і мы пайшлі разам зь іншымі людзьмі аддаць даніну павагі.
У далейшым ужо я пачаў чытаць Быкава, бо ў школе я чытаў творы па праграме зь пятага на дзясятае, як і большасьць грамадзянаў майго ўзросту.
І тут для мяне заўжды побач стаяць асобы Караткевіча і Быкава. Калі малады чалавек пачынае чытаць Караткевіча, то гэта такія рамантычныя захапленьні беларушчынай, на ўзроўні эмоцыяў. Калі ўжо гэты школьнік ці студэнт працягвае чытаць Быкава — гэта працяг далучэньня да беларускага космасу, але ён больш асэнсаваны, то бок там ужо больш ад розуму, а не ад сэрца. І калі Караткевіч — гэта чыстая гісторыя, то Быкаў — гэта ўжо больш філязофія.
Як я гісторык, прычым гісторык, які займаецца тэмай вайны, акупацыі, калябарацыі, то мне цікавыя ўсе ваенныя творы Быкава. І як своеасаблівая крыніца інфармацыі цікавая ягоная аўтабіяграфія „Доўгая дарога дадому“. Гэтую кнігу я некалькі разоў перачытваў і заўжды ў ёй нешта знаходзіў новае.
З аўтабіяграфіі паўстае абсалютна некананічны вобраз Быкава, ня той прарок, якім яго прывыклі ўсе ўспрымаць і падносіць. Калі ўдумліва пачытаць гэтую кнігу, можна разабрацца і падыйсьці зь ягонага боку і паглядзець ягонымі вачыма на ўсе тыя працэсы, сьведкам якіх ён быў, на вайну і паваенныя ўсе праблемы, дачыненьні ў пісьменьніцкім асяродку, супрацьстаяньне ідэалягічнаму і цэнзурнаму ціску. Вядома, усе чытаюць найперш ягоную мастацкую прозу, але я б раіў уважліва пачытаць менавіта ягоную аўтабіяграфію».