Візавыя санкцыі Эўразьвязу супраць кіраўніка МЗС Беларусі Уладзіміра Макея павінны быць зьнятыя ў найбліжэйшы час, паведаміў журналістам намесьнік міністра замежных справаў Літвы Андрус Крывас
Цяпер па гэтым пытаньні праходзяць апошнія юрыдычныя кансультацыі.
Абмежаваньні, дадаў ён, могуць быць зьнятыя на пэрыяд, пакуль Макей будзе займаць пасаду міністра замежных спраў.
«Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, супраць якога былі ўведзеныя візавыя абмежаваньні з боку ЭЗ, зможа прыняць удзел у пасяджэньні кіраўнікоў МЗС краін Усходняга партнэрства, якое адбудзецца 22 ліпеня ў Брусэлі», — цытуе Крываса Польскае радыё.