Беларусь стала адной з краін-ахвяраў кібэршпіёнскай сеткі, якую выявіла «Лябараторыя Касьперскага». Зламысьнікаў, якія зьбіралі дадзеныя дзяржаўных і прыватных устаноў, цікавілі навуковыя распрацоўкі ў сфэрах энэргетыкі і абароны.
Барацьба з кібэршпіянажам апынулася і ў цэнтры абмеркаваньня ў кіроўных колах НАТО, піша журналістка ўкраінскай службы Радыё Свабода Алена Рэмоўская.
Беларусь трапіла ў сьпіс краінаў, якія пацярпелі ад дзеяньняў кібэршпіёнскай сеткі NetTraveler. Як паведамляюць экспэрты антывіруснай кампаніі «Лябараторыя Касьперскага», якія і выявілі зламысьнікаў, NetTraveler ўмяшалася ў працу больш за 350 кампутарных сыстэмаў у 40 краінах сьвету (найбольш — Манголіі, Расеі і Індыі).
Гаворка ідзе пра кібэратакі як на прыватныя, так і на дзяржаўныя структуры, у тым ліку на ўрадавыя ўстановы, амбасады, навукова-дасьледныя цэнтры і ваенныя арганізацыі. Паводле расьсьледаваньня, шпіёнская кампанія стартавала яшчэ ў 2004 годзе, аднак найбольшую актыўнасьць зламысьнікі разгарнулі на працягу апошніх трох гадоў. «У апошні час у сфэру інтарэсаў зламысьнікаў трапілі такія галіны, як асваеньне космасу, нанатэхналёгіі, энэргетыка (у тым ліку і ядзерная), мэдыцына і тэлекамунікацыі», — гаворыцца ў паведамленьні «Лябараторыі Касьперскага».
Заражэньне кампутараў адбывалася з дапамогай фішынгавага ліста — паведамленьня на электронную пошту, мэта якога — атрыманьне доступу да канфідэнцыйных дадзеных карыстальніка. Для гэтага ў NetTraveler выкарыстоўвалі недахопы ў Microsoft Office. Паводле ацэнак «Лябараторыі Касьперскага», аб’ём выкрадзеных дадзеных на ўсіх сэрвэрах NetTraveler склаў каля 22 гігабайтаў. Гэта, напрыклад, пералікі сыстэмных файлаў, а таксама запісы камбінацыяў на клявіятуры.
Апошнія некалькі гадоў маштабы кібэршпіянажу набываюць небясьпечныя маштабы. Генэральны сакратар Паўночнаатлянтычнага альянсу Андэрс Фог Расмусэн у сваім артыкуле ў The Wall Street Journal наагул напісаў, што «наступная вайна НАТА — у кібэрпрасторы». Ён прывёў прыклад, калі 23 красавіка роўна за 7 хвілінаў біржавы індэкс Dow Jones упаў на 150 пунктаў, выклікаўшы шматмільярдныя страты. Да хваляваньняў на біржы прывяло... паведамленьне ў Twitter-акаўнце агенцтва Associated Press, нібыта ў Белым доме адбыліся выбухі.
Інфармацыя апынулася ілжывай, больш за тое — яна не была памылкай журналістаў з Associated Press. Яны ўвогуле яе не пісалі — гэта зрабілі хакеры, якія пазьней назваліся «Сырыйскай электроннай арміяй». «Індэкс аднавіўся імгненна. Але ўрок відавочны: адзін твіт цалкам можа пацягнуць за сабой крах эканомікі», — піша Расмусэн.
Генеральны сакратар НАТО прывёў дадзеныя Эўраполу, у якім палічылі, што крымінальная кібэрактыўнасьць штогод наносіць карпарацыям страты на суму больш за трыльён даляраў. Кампутарныя вірусы могуць спыняць працу АЭС, міжнародных аэрапортаў і энэргасыстэмаў.
Мэтадам процідзеяньня злачыннасьці ў кібэрпрасторы ў НАТА гатовыя навучыць адмыслоўцаў зь любой краіны. Так піша Расмусэн. Ён называе кібэратакі глябальным выклікам, зь якім трэба гэтаксама глябальна змагацца. Чацьвёртага чэрвеня міністры абароны краінаў-чальцоў НАТО дамовіліся, што да восені павінны распрацаваць агульны плян барацьбы зь інтэрнэт-злачынцамі.