7 чалавек загінулі, і 30 былі параненыя ў у лібійскім горадзе Бэнгазі ў сутыкненьнях паміж дэманстрантамі і былымі паўстанцамі, якія змагаліся за зьвяржэньне рэжыму палкоўніка Муамара Кадафі ў 2011 годзе.
Дзясяткі дэманстрантаў, многія зь якіх былі ўзброеныя, паспрабавалі выселіць з казармаў байцоў ваенізаванай брыгады ўплывовай арганізацыі «Шчыт Лібіі», паведамляе агенцтва Франс-прэс.
Новым уладам Лібіі пакуль не ўдаецца сфармаваць прафэсійную армію і паліцыю, і яны нярэдка просяць групоўку «Шчыт Лібіі» ўмяшацца ў міжплемянныя канфлікты, якія пастаянна ўспыхваюць ў краіне.
Новым уладам Лібіі пакуль не ўдаецца сфармаваць прафэсійную армію і паліцыю, і яны нярэдка просяць групоўку «Шчыт Лібіі» ўмяшацца ў міжплемянныя канфлікты, якія пастаянна ўспыхваюць ў краіне.