Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ «Аб некаторых пытаньнях дзейнасьці Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь». У адпаведнасьці зь ім, колькасьць чыноўнікаў прэзыдэнцкай адміністрацыі мае скараціцца на 25%. Адмыслоўцы заяўляюць, што скарачэньне чыноўніцкага апарату адбываецца галоўным чынам на паперы.
Новы ўказ абумоўлівае парадак дзейнасьці прэзыдэнцкай адміністрацыі ва ўмовах кадравага скарачэньня, запатрабаванага папярэднім указам ад красавіка гэтага году пад назвай «Аб некаторых мерах па аптымізацыі сыстэмы дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый, а таксама колькасьці іх працаўнікоў». Таму ў прэсавай службе кіраўніка краіны паведамляюць, што скарачэньне 25% чыноўніцкага апарату ўжо адбылося:
«Інфармацыя, якая зьмешчаная ў нас на сайце, — што колькасьць супрацоўнікаў скарочаная на 25%. Іншай мы ня маем. Магчыма, юрысты змогуць нешта сказаць».
Управа кадравай палітыкі прэзыдэнцкай адміністрацыі — структура, якая непасрэдна займалася скарачэньнем службоўцаў. Юрыст управы Ірына Зоцікава паведамляе, што насамрэч пайменны сьпіс на скарачэньне яшчэ толькі складаецца. Але колькі службоўцаў і зь якіх управаў трапяць у сьпіс на звальненьне, паведаміць адмовілася:
«З 1 ліпеня ўказ уступае ў сілу, і тады будзе новы штатны расклад, удакладненая колькасьць людзей. Цяпер рыхтуецца новы штатны расклад. Я не магу вам так сказаць, што нейкія пэўныя ўпраўленьні больш пацярпелі за іншыя. Усё ажыцьцяўлялася такім чынам, каб захаваць працаздольнасьць адміністрацыі. Колькі мы людзей на вуліцу выправім? На жаль, мяне не ўпаўнаважвалі даваць нейкія дадатковыя камэнтары».
Аляксандар Пласкавіцкі — былы супрацоўнік прэзыдэнцкай адміністрацыі. Ён мяркуе, што скарачэньне чыноўніцкага апарату перадусім адбываецца на паперы. А насамрэч звольненыя чыноўнікі неўзабаве ізноў вяртаюцца ў апарат дзяржаўнай улады. Гаворыць Аляксандар Пласкавіцкі:
«Я ня ведаю, што сказаць пра гэтыя 25%, ці праўда гэта. Тое, што я бачыў, — гэта было скарачэньне тых пасадаў, на якіх ніхто не працаваў, а таксама нейкіх віртуальных пасадаў, якія існавалі недзе збоку ў падведамных структурах. Было яшчэ і так, што раней былі вялікія кампэнсацыі пры скарачэньні. Таму знаходзіліся добраахвотнікі, якія хацелі быць скарочаныя, каб пайсьці працаваць у нейкія камэрцыйныя структуры, як гэта робіць бальшыня дзяржаўных службоўцаў. Гэта былі вельмі грашавітыя пасады — каб крыху падгадавацца, як тады казалі. Празь некаторы час амаль усе яны ізноў вярталіся ў дзяржаўны апарат, каб ізноў напрацаваць сувязі, якія пазьней можна было б выкарыстоўваць сабе на карысьць».
Карэспандэнтка: «Ці зьмянілася гэтая сытуацыя цяпер, ці яна засталася такой жа?»
«Цяпер там няма такіх вялікіх кампэнсацыяў, а таму думаю, што такіх добраахвотнікаў няшмат. Тут застаюцца два фактары: першы — гэта піяр-акцыя для бабулек і дзядулек, якія яшчэ падтрымліваюць нашага прэзыдэнта. А другое — у дзяржаўных чыноўнікаў ёсьць такі гонар: яны б не хацелі, каб іх было шмат. Таму скарачаюць нейкія нізавыя пасады, каб за гэты кошт падвысіць сабе заробак».
«Інфармацыя, якая зьмешчаная ў нас на сайце, — што колькасьць супрацоўнікаў скарочаная на 25%. Іншай мы ня маем. Магчыма, юрысты змогуць нешта сказаць».
У дзяржаўных чыноўнікаў ёсьць такі гонар: яны б не хацелі, каб іх было шмат. Таму скарачаюць нейкія нізавыя пасады, каб за гэты кошт падвысіць сабе заробакАляксандар Пласкавіцкі