6 чэрвеня ў Маскве адбудуцца папярэднія слуханьні па справе аб масавых беспарадках на Балотнай плошчы ў траўні 2012 года. Перад судом паўстануць 12 з 27 абвінавачаных.
Разглядаць крымінальную справу будзе старшыня Замаскварэцкага райсуда Натальля Нікішына. Працэс пройдзе ў памяшканьні Маскоўскага гарадзкога суда, бо ў Замаскварэцкім судзе няма дастаткова вялікай залі, дзе могуць зьмясьціцца 12 падсудных.
Андрэю Барабанаву, Сьцяпану Зіміну, Дзянісу Луцкевічу, Яраславу Белавусаву, Арцёму Савелаву, Сяргею Крываву, Аляксандры Духанінай, Аляксею Паліховічу прад’яўленае абвінавачваньне ва ўдзеле ў масавых беспарадках і прымяненьні гвалту да паліцэйскіх.
Уладзімера Акіменкава, Мікалая Каўкаскага і Леаніда Кавязіна абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых беспарадках, а Марыю Баронаву ў закліках да непадпарадкаваньня патрабаваньням паліцэйскіх.
Па вэрсіі сьледзтва, 6 траўня 2012 года на Балотнай плошчы ў Маскве падчас дазволенага мітынгу «Марш мільёнаў» названыя асобы заклікалі да масавых беспарадкаў і прынялі ў іх актыўны ўдзел. Свае дзеяньні яны суправаджалі зьнішчэньнем маёмасьці і гвалтам у дачыненьні да супрацоўнікаў паліцыі, — паведамляе Генпракуратура.
Паводле гэтага ведамства, у выніку былі траўмаваныя 82 супрацоўнікі паліцыі, фэдэральным і муніцыпальным установам быў нанесены ўрон на суму, якая перавышае 28 млн рублёў.
«У дачыненьні да астатніх удзельнікаў злачынства расьсьледаваньне працягваецца», — дадалі ў Генпракуратуры.
Па словах расейскіх апазыцыянэраў, праваабаронцаў і грамадзкіх дзеячаў, «балотная справа» зьяўляецца палітычнай, а сутыкненьні паліцыі з дэманстрантамі 6 траўня 2012 года былі справакаваныя ўладамі.
Падчас слуханьняў дзесяць з абвінавачаных, якія ўтрымліваліся да пачатку працэсу ў папярэднім зьняволеньні, будуць знаходзіцца ў жалезнай клетцы. Двое — Марыя Баронава і Аляксандра Духаніна, якім быў прадпісаны хатні арышт і падпіска аб нявыезьдзе, — будуць сядзець на лаве ў залі суда са сваімі адвакатамі, перадае ВВС.