Пракурорскія работнікі прапануюць друкаваць у СМІ зьвесткі пра прыбыткі асобаў, якія прэтэндуюць на кіроўныя пасады. З гэтай ініцыятывай яны зьвернуцца ў Генэральную пракуратуру.
Паводле намесьніка пракурора Віцебскай вобласьці Аляксандра Сідарэвіча, гэта звыклая практыка ў заходніх краінах. А ў Беларусі, на ягоную думку, гэта ня толькі паспрыяе адкрытасьці і даверу з боку насельніцтва, але й стане заслонай для карупцыі.
Барацьба з карупцыяй — надзвычай актуальны кірунак дзейнасьці для віцебскай пракуратуры. Цягам апошніх трох гадоў колькасьць злачынстваў у гэтай сфэры няўхільна расьце паўсюль: і ў сельскай гаспадарцы, і ў прамысловасьці, у будаўніцтве, адукацыі, мэдыцыне. Пераважная колькасьць карупцыйных злачынстваў, паводле віцебскай абласной пракуратуры, — гэта злоўжываньне службовым становішчам ды хабарніцтва.
Барацьба з карупцыяй стала апошнім часам ня толькі першачарговай задачай, але й полем для распрацоўкі новых заканадаўчых ініцыятыў. Так, апрача прапановы зрабіць публічнай інфармацыю пра прыбыткі дзяржаўных службоўцаў і прэтэндэнтаў на гэтыя пасады, пракурор Віцебскай вобласьці Генадзь Дыско агучыў ініцыятыву наконт праверкі законнасьці набыцьця каштоўнай маёмасьці. Ён прапанаваў распрацаваць заканадаўчую норму, каб грамадзяне, якія афіцыйна маюць невялікія заробкі, пацьвярджалі крыніцы атрыманьня грашовых сродкаў на набыцьцё «лішкаў маёмасьці». А як ня змогуць пацьвердзіць — то лічыць гэтую маёмасьць набытай незаконным шляхам ды канфіскоўваць на карысьць дзяржавы.