Аўганістан павінен працягнуць працэс эканамічных і палітычных рэформаў, што ёсьць умовай атрыманьня міжнароднай дапамогі, заявіў генэральны сакратар НАТА Андэрс Фог Расмусэн.
Гэтую заяву Расмусэн зрабіў у Брусэлі на сустрэчы міністраў абароны краінаў Паўночнаатлянтычнага зьвязу.
У бэльгійскай сталіцы другі дзень працягваюцца кансультацыі, удзельнікі якіх абмяркоўваюць пытаньні, зьвязаныя з заканчэньнем місіі міжнароднай кааліцыі ў Аўганістане ў 2014 годзе. Не чакаецца прыняцьця якіх-небудзь канчатковых рашэньняў аб колькасьці вайскоўцаў, якія застануцца ў краіне пасля вываду замежных войскаў.
У часе сёньняшняга пасяджэньня адбылася сустрэча міністраў абароны краінаў НАТА зь іх грузінскім калегам. Было адзначана, што Грузія зможа стаць чальцом Паўночнаатлянтычнага зьвязу пасьля таго, як выканае ўсе ўзятыя на сябе абавязальніцтвы. Расмусэн заклікаў грузінскія ўлады з павагай ставіцца да прынцыпу вяршэнства права і правоў чалавека, а таксама забясьпечыць правядзеньне ў краіне свабодных і сумленных прэзыдэнцкіх выбараў напрыканцы гэтага году.