Тры — з боку «Бульбаш-хола», а два — з супрацьлеглага боку Курапатаў, які выходзіць да «Экспабела».
Камяні маюць у вышыню каля 1,5 мэтра. На іх прымацаваныя шыльды і выбітыя надпісы: «1937–1941. Гісторыка-культурная каштоўнасьць „Месца згубы ахвяр палітычных рэпрэсій“. Прычыненьне шкоды караецца па законе». Таксама на памятных валунах ёсьць выява крыжа Эўфрасіньні Полацкай.
Намесьнік старшыні Кансэрватыўна хрысьціянскай партыі БНФ Юрась Беленькі пацьвердзіў, што 5 новых валуноў усталявалі 4 чэрвеня сябры КХП-БНФ.
«Ідэя гэта сыходзіла ад Маі Кляшторнай, дапамагалі весьці працу знаёмыя геадэзісты. Але гэта толькі пачатак рэалізацыі праекту, неўзабаве будзе працяг і тады мы распавядзем пра помнік больш дэталёва».