У Менску пасьля цяжкай хваробы памёр філёляг, пэдагог, журналіст Радыё Свабода Юрась Бушлякоў.
Юрась Бушлякоў адышоў 4 чэрвеня а 19-й гадзіне.
29 траўня яму споўнілася 40 гадоў.
Пасьля заканчэньня менскай сярэдняй школы з залатым мэдалём Юрась паступіў на філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, які скончыў з чырвоным дыплёмам.
У 2003 годзе ён абараніў дысэртацыю на тэму «Моватворчая практыка Янкі Станкевіча (з гісторыі нармалізацыі беларускай мовы)». Выкладаў у БДУ, у Нацыянальным гуманітарным ліцэі ў Менску, у Карлавым унівэрсытэце (Прага).
Журналістыкай Юрась займаўся ад 1994 году, працаваў у незалежных СМІ, на Радыё Рацыя, апошнія дзесяць год — на Радыё Свабода.
Засталіся бацькі і сын.
Разьвітаньне зь Юрасём Бушляковым адбудзецца ў Менску 6 чэрвеня з 13 да 14 гадзіны ў рытуальнай залі №1 па вуліцы Альшэўскага, 12.
Заўпакойная Боская Літургія будзе служыцца ў храме парафіяльнага душпастырскага цэнтру сьв. Язэпа (вул. Арджанікідзэ, д. 6) у пятніцу, 7 чэрвеня 2013 году ў 18:30.
Пра Юрася Бушлякова ўзгадваюць калегі – супрацоўнікі Радыё Свабода.
Да апошніх дзён жыцьця Юрась рабіў немагчымае — удасканальваў сваю кнігу.
Немагчымае ня толькі таму, што няроўнае змаганьне з ракам забірала амаль усю энэргію, час і патрабавала палётаў і паездак у розныя краіны на апэрацыі і дасьледваньні, пасьля якіх сіл не ставала нават на размовы, нават на чытаньне, нават на тэлеперадачу пра спорт, зацятым заўзятарам і энцыкляпэдычным знаўцам якога ён быў....
Бездакорна гучаў у эфіры, надаючы інтэлігентную моўную абалонку сухім навінам, прадстаўляючы драматычныя рэпартажы, задаючы пытаньні суразмоўцам. Далікатна папраўляў чужыя памылкі, уважліва выслухоўваў аргумэнты апанэнтаў, не настойваў на сваёй манаполіі, але адстойваў сваё бачаньне. І, галоўнае, пісаў і гаварыў па-беларуску як жыў, як дыхаў, як кахаў.
Узаемна.
Для нас, Юрасёвых калегаў, гэта дзень глыбокага смутку і страты. Для яго сям’і і блізкіх — вядома ж, нешта яшчэ большае. У такіх выпадках, калі выказваеш свой смутак, заўсёды рызыкуеш упасьці ў сэнтымэнтальнасьць, казаць банальнасьці, карыстацца штампамі. Але ж як выказаць гэта іначай? Юрась Бушлякоў быў адным зь нямногіх людзей у маім жыцьці, пра каго я не магу сказаць ніводнага адмоўнага слова. Напэўна, яго самай характэрнай рысай быў амаль дзэн-будысцкі спакой.
У нашым бурлівым рэдакцыйным асяродзьдзі, калі апошняя гарачая, часам спрэчная інфармацыя зьяўляецца за сэкунды да эфіру, пакуль вакол яго кіпелі эмоцыі і сутыкаліся самалюбствы, Юрась у ролі мадэратара спакойна правяраў інфармацыю, зьбіраўся з думкамі і сядаў перад мікрафонам у студыі. Кароткімі выразнымі фразамі, спакойна і сабрана, ён вітаў нашых слухачоў сваім цёплым барытонам і бездакорнай беларускай мовай і старанна ды ясна расказваў ім пра падзеі дня. Усе гады, што мы працавалі разам, Юрась заўсёды быў джэнтльмэнам — ветлівым, надзейным, адказным і ўважлівым. А калі ён захварэў, выявілася шмат іншых ягоных цудоўных якасьцяў. Юрась Бушлякоў назаўсёды застанецца ў маёй памяці як вытанчаны, годны і надзвычайна мужны чалавек. Мне будзе яго вельмі не хапаць.
Пра Юрася вельмі шмат можна сказаць, ужываючы слова «ніколі». Ён ніколі ні з кім не сварыўся, не канфліктаваў, не варагаваў. Ніколі ні на што не наракаў, не абураўся, не злаваўся. Ніколі ня быў сумны, сярдзіты, незадаволены. Ніколі нічым не абцяжарваў, ніколі ня крыўдзіўся, ніколі не цураўся працы, ніколі не адмаўляў у дапамозе. Ніколі не сьпяшаўся, ніколі не нэрваваўся, ніколі не панікаваў. Усе гэтыя «ніколі» рабілі зь яго незаменнага калегу і сябра. І вось цяпер настала новае «ніколі», да якога цяжка будзе прызвычаіцца...
У гэтым чалавеку было столькі дабра, што хапіла б на дзясятак, калі не на сотню. Спадзяюся, што яно нікуды не падзелася і што кожны з нас застаецца цяпер з гэтай часьцінкай Юрасёвага дабра ў душы, і што кожны, хто быў зь ім у гэтым сьвеце, зрабіўся лепшы. Дзякую табе, Юрасю, за гэта.
Калі пра некага можна сказаць «сьветлы чалавек», дык гэта менавіта пра Юрася. Ніколі ня чуў ад яго злога слова на нечы адрас, не магу ўявіць, каб ён некага зьняважыў. Пры ўсіх сваіх ведах ён ніколі не навязваў свайго меркаваньня, але заўсёды быў гатовы падзяліцца тым, чым мог.
Юрасік, ты для мяне быў, ёсьць і будзеш. Мой блізкі сябра, камфортны калега, дарагі мой чалавек.Нядаўна заганяла ў базу сайта Свабоды аўдыёфрагмэнты тваёй «Жывой мовы», некалькі гадзінаў чула твой спакойны, ўпэўнены, прыгожы, жывы голас, пачуўшы які, нельга не гаварыць па-беларуску. Ты для мяне прыклад шляхетнасьці, мужнасьці, далікатнасьці, прыстойнасьці і сапраўднай беларускасьці. І лёс страшна несправядлівы, што такі сьветлы чалавек, які нікому ў жыцьці не зрабіў дрэннага, сышоў так рана і ў пакутах.
Юрась, я з табой усё яшчэ размаўляю, памятаю, як 16 траўня вазілі цябе ў Мюнхен, дзе нямецкая лекарка сказала, што надзеі няма і трэба быць астатні час з сям'ёй. Як мужна і спакойна ты перанёс гэтыя горкія словы, але не зьмірыўся і змагаўся за кожны дзень, гадзіну, хвіліну жыцьця. Ты ёсьць, ты заўсёды з намі – твая кніга, твой голас, твой сын, твая жывая мова...
Юрась быў чалавекам вельмі далікатным, ён ахвотна адгукаўся на чужыя просьбы (мы, ягоныя калегі, звычайна прасілі парадаў адносна мовы), але рэдка прасіў нешта для сябе. Апошняя ягоная да мяне просьба, некалькі тыдняў таму, была — адвезьці яго ў царкву, дзе ўніяцкі сьвятар айцец Андрусь Абламейка наладзіў службу для праскіх беларусаў. За дзень да адлёту Юрася ў Менск мая жонка Галя дала яму крыжык, які мы асьвяцілі ў саборы Сьв. Пятра ў Ватыкане. Ня ведаю, ці зварот да Бога дапамог Юрасю гэтак мужна ўспрымаць наканаванасьць (было зразумела, што адлік ідзе на дні), але тое, як ён трымаўся — годна і мужна — мяне моцна ўразіла. На шчасьце, ва ўсіх нас будзе магчымасьць і надалей зьвяртацца да Юрася па парады — беручы ў рукі кнігу «Жывая мова», якая неўзабаве выйдзе.
Я ня чула ад яго слова «не» — зь якой бы просьбай ні зьвярталася. Па-мойму, ён нават сваім дактарам з далікатнасьці ня мог сказаць «не» — нават калі яму здавалася, што яны робяць нешта ня так... У Юрася была адна бяскрыўдная адметнасьць: ён хранічна спазьняўся. Такая вось рыса характару — ня мог прымусіць сябе выйсьці на хвіліну раней, прысьпешыцца. А тут раптам завяршыў усё загадзя, з такім запасам часу... Так нечакана пасьпяшаўся...
Доўга я ўжывала прывілеі – на працы, у праскім офісе Свабоды нашы сталы былі побач. Ён быў такім востравам добрых эмоцый, прыязнасьці і таварыскасьці. У мітусьні ўмеў заставацца спакойным, і ягонае “да эфіру цэлых 30 сэкунд” стала пераймальным. Юрась быў ідэальным чалавекам для радыё – хіба што беларускім Левітанам. Голас, дыкцыя, інтанацыя – усё было ўзорным. Не магу прыгадаць, каб ён некалі памыліўся, запнуўся, прамовіў нейкі каструбаваты сказ, што здаралася з усімі астатнімі.
Да парадаў Юрася было блізка, як да сваёй студні. Юрасёва філялягічная зорка прыцягвала да яго ня толькі калегаў, слухачоў, але і чэскіх славістаў. Дзякуючы яму ў Карлавым унівэрсытэце знайшліся студэнты і студэнткі, ахвочыя вывучаць беларускую мову. Нядаўна адна зь іх, маладая чэшка, правяла нас зь беларускай экскурсіяй па Празе... Пішу і акідваю вокам палічку на ягоным стале: «Слоўнік беларускіх прыказак», «Слоўнік іншамоўных слоў», «Słownik wyrazów obcych», «Грамматическая правильность русской речи», «Кароткі слоўнік беларускай мовы»... Гэта ня тое што яго прафэсарская арыентацыя, гэта яго крэда: мова як сродак дасканаласьці. Бывай, Юрась, з намі застануцца твая мова, твая кніга, твой сын.
Юрась Бушлякоў увёў мяне ў захапляльны сьвет «вышэйшай філялёгіі», неяк запрасіўшы на канфэрэнцыю мовазнаўцаў у рамках Міжнароднага кангрэсу беларусістаў. Тады філёлягі з многіх краін сьвету надзвычай горача і кожны па-свойму пераканаўча дыскутавалі аб прэфіксах і суфіксах, якія выявіліся такімі важнымі. Я бачыў, як у Юрася гарэлі вочы падчас гэтай дыскусіі. Прыемна было заўважаць, што замежныя мэтры з павагай ставіліся да яго меркаваньняў.
Юрась ніколі не сьпяшаўся з высновамі ў навуковых пытаньнях, ня быў катэгарычны, усё рабіў разважліва, бо сур’ёзная навука ня любіць пасьпешлівасьці. Такі ж уважлівы ён быў у адносінах зь людзьмі, спагадлівы, тактоўны. Ён не шкадаваў часу і эмоцый на калег і сяброў, ён аб’ядноўваў вакол сябе мноства людзей, быў цэнтрам беларускамоўнай сябрыны ў Менску. Нават калі працаваў у Празе, прыяжджаючы ў Менск, ён нас аб’ядноўваў. Яго нам будзе страшэнна не хапаць…
Юрась быў сапраўдным сябрам і надзейным калегам. За ўсе гады нашага зь ім спачатку знаёмства, супрацоўніцтва, а пасьля і сяброўства не было ніводнага выпадку, каб ён не пераняўся маімі праблемамі, якія я часам грузіў на яго, каб не зразумеў мяне, калі я нават сам у сабе сумняваўся, каб не падтрымаў цёплым словам, якога так часта ў гэтым жыцьці нестае. Я ўжо не кажу пра парады і дапамогу ў працы. Калі мы былі зь ім разам на эфіры ці падмянялі адзін аднаго, я заўсёды быў спакойны і перакананы, што ўсё будзе добра. У ім можна было заўсёды быць упэўненым. Ягонае жаданьне дапамагчы часам выглядала ці не камічна. Застаецца некалькі хвілінаў да ягонага эфіру, ты пытаесься ў яго парады (асабліва моўнай), і ён адкладае сваю працу і пачынае табе тлумачыць, дапамагаць.А пасьля ў апошнюю сэкунду забягае ў студыю. Я шчыра кажу, ён быў ці ня лепшым з усіх, з кім я разам працаваў і сябраваў.
Юрась зусім ня быў занудам-навукоўцам ці працаголікам-пэдантам. Зь ім было прыемна і адпачываць. Ніколі не забуду нашае заўзеньне за БАТЭ ці беларускую зборную ў футболе ў ягонай кватэры. На стале былі абавязковыя селядзец, бульбачка, сальца і, натуральна, гарэлачка. Мае лепшыя вечары ў Празе! Незабыўныя зь незабыўным сябрам Юрасём. Юрась любіў жыцьцё, змагаўся за яго да апошняга. Верыў, паўтараючы: «Толькі наперад!» Але найвышэйшую несправядлівасьць ня могуць перамагчы нават такія сьветлыя і мужныя людзі… Я буду помніць гэтага чалавека заўсёды.
Гэтым вечарам нешта пацягнула мяне пасьля працы глядзець на праскую паводку. Вэлтава разбухла, патроілася і стала агрэсіўнай — усё зносіць, што зачапляе. І такая нейкая трагічнасьць вісіць па-над гэтым. Тысячы турыстаў ідуць на Карлаў мост, а ён закрыты, у вачох разгубленасьць і ні каліва бесклапотнае радасьці. Нешта як перад вайной. І тут званок ад Ганны, што Юрася няма. І быццам уся Прага са сваёй Вэлтавай і ўсімі сваімі турыстамі ўжо ведае гэта.
Шкада бясконца. Хвароба, як тая стыхія, выходзіць зь берагоў і пачынае хапаць ну яўна ня тых, каго варта (хоць хто ж ведае, каго варта). Адно мне ясна, што сьвет бясконца выйграў бы, калі б такіх Юрасёў у ім было болей.
Для мяне Юрась — сьпярша дэбютант-перакладчык у «Нашай Ніве», якую я рэдагаваў, пасьля — аўтарытэтны мовазнаўца, гатовы адказ на любое моўнае пытаньне. Але сёньня на паводцы ён успомніўся мне тым сваім дэбютам, ад якога літаральна перахоплівала дых — апавяданьнем Эдгара По «Сэрца падказала».
Юра быў сапраўдным рыцарам беларускай мовы, ён любіў яе гэтак жа, як самых блізкіх, дарагіх яму людзей, і прысьвяціў сваё жыцьцю служэньню ёй. Яго ўнёсак у трактоўку моўных пытаньняў быў такім значным, што часам яго жартам называлі «бушляковіцай» - па аналёгіі з тарашкевіцай. Хто ведае, можа калісьці гэта будзе і ня жартам. І лепшым помнікам яму, які знайшоў вечны спакой, будзе Жывая мова, вечнае жыцьцё яго каханай.
Зь Юрасём Бушляковым я пазнаёміўся на Беласточчыне, у 1998. Мы, беластоцкія, арганізавалі нейкі літаратурны сэмінар у Гайнаўцы, на які запрасілі сваіх суродзічаў зь Менску. Прыехалі нашы старэйшыя знаёмыя, «тутэйшыя» Адам Глобус і Ігар Бабкоў, а зь імі зьявіліся два незнаёмыя нам прадстаўнікі малодшага пакаленьня змагароў за беларускую Беларусь Валерка Булгакаў і Юрась Бушлякоў. Запомнілася: Валерка быў імпульсіўным і энэргічным экстравэртам, Юрась — разважлівым і нясьпешлівым інтравэртам. Дзесяць гадоў пазьней, калі мы зь Юрасём сталі працаваць разам у Празе, ён усё заставаўся такім жа разважлівым і нясьпешлівым ды засяроджаным на нечым сваім, якім я яго ўбачыў упершыню. Юрасёва прысутнасьць як быццам нагадвала чалавеку, што можна ісьці праз жыцьцё нясьпешлівым крокам, знаходзячы час ня толькі на тое, каб добра паразглядацца навокал, але і паўзірацца ў самога сябе. Чаму ён так засьпяшаўся сёлета?
Адышоў адзін з самых інтэлігентных і далікатных людзей, якія трапляліся мне на маім жыцьцёвым шляху. З самага моманту нашага знаёмства ў 90-я гады я не пераставаў дзівіцца гэтым ягоным якасьцям. Не магу яго ўспомніць раздражнёным ці, крый Божа, разьюшаным. Не магу ўспомніць, каб ён некаму ў нечым адмовіў.
Для нас у рэдакцыі ён быў незаменным моўным дарадцам. Цяпер, пасьля весткі пра Юрасёў адыход, я зь цёплай усьмешкай успамінаю моманты, калі ён вядучы, да этэру застаецца 3-4 хвіліны, а тут нехта пытаецца моўнай парады. І Юрась паварочваецца да сваёй шафы са слоўнікамі, беспамылкова бярэ патрэбны том і пасьпявае парадзіць...
Сярод маіх знаёмых Юрась быў адзіным, хто зрабіў беларускую мову ня толькі сваёй прафэсіяй (такіх, на шчасьце, у нас нямала), але і цэнтрам свайго эмацыйнага сьвету, сваім хобі і зонай штодзённага зацікаўленьня. Дзіўным чынам ягоная памяць захоўвала сотні і тысячы словаў, якія можна было знайсьці толькі ў рэдкіх рэгіянальных слоўніках. Ну а Тлумачальны слоўнікі беларускай мовы ў шасьці тамах ён, здаецца, ведаў напамяць. Такія філёлягі нараджаюцца, відаць, нячаста.
Ён належаў да пакаленьня, народжанага апошнім беларускім адраджэньнем. Яму было 15 гадоў, калі ў Менску пачаліся першыя мітынгі апазыцыі. І ён, менскі расейскамоўны школьнік, беспаваротна выбраў беларушчыну і ахвяраваўся ёй да канца.
Мы разам хварэлі за любімыя каманды, разам каталіся на лыжах, разам хадзілі ў царкву... Бывай, дружа!
Спадар Юрась будаваў і пашыраў прастору Беларушчыны. Ведаю мноства людзей, якія, дзякуючы спадару Юрасю, перайшлі на беларускую мову. Для мяне ж ён заўжды быў моўным аўтарытэтам, і калі здараліся артаграфічныя спрэчкі (а такое бывае часта), узважанае слова спадара Юрася заўжды было вырашальным.
Яму, як нікому, балела за Беларусь і за беларускую мову.
Спадар Юрась быў сапраўдным змагаром, барацьбітом. Нават у апошнія месяцы, калі сытуацыя зь яго здароўем падавалася безвыходнай, ён не губляў рашучасьці, выпраменьваў аптымізм, верыў у лепшае, адваёўваў кожны дзень.
Мне б хацелася быць да яго падобным. Не лякацца, не здавацца што б ні было, рухацца наперад і сьціпла рабіць справу. А яго справа была — пашыраць Беларушчыну.
Я вельмі ганаруся, што быў знаёмы з гэтым вялікім беларусам.
Мы не былі сябрамі. Хаця стаўленьне гэтага чалавека да мяне я магу назваць сяброўскім. Думаю, што ён да ўсіх ставіўся так… Выхаваньне...
Ад мінулай восені мы шмат кантактавалі. Найчасьцей праз скайп. Юрась начытваў для эфіру кнігу Бандажэўскага "Турма і здароўе". Амаль у кожным урыўку ў той ці іншай ступені гаварылася пра анкалёгію, летальныя вынікі. Так атрымалася, што ў нашай перапісцы ды размовах мы пачалі абмяркоўваць і Юрасёву хваробу, самую складаную з усіх формаў анкалёгіі. Юрась пісаў ды гаварыў пра свой безнадзейны дыягназ як пра нешта рутыннае. Маўляў, ну што рабіць, даводзіцца жыць і з мэланомай.
…Гэтай зімой Юрась начытаў апошнія ўрыўкі з кнігі Бандажэўскага. Як заўсёды, яго голас гучаў прыгожа, на слых усё ўспрымалася лёгка, як на адным дыханьні… Толькі нядаўна я даведалася, як неверагодна цяжка давалася яму тое чытаньне.
…Я даволі часта ўключаю гэтыя кавалкі з Бандажэўскага ў маю праграму "Свабода ў турмах". Калі чуеш парады прафэсара-мэдыка пра выжываньне ў экстрэмальных умовах вязьніцы ў выкананьні Юрася, заўсёды прыходзіць думка: ёсьць і яшчэ куды больш цяжкія экстрэмальныя ўмовы. Толькі адзінкам удаецца пераносіць іх годна.
Быць ягоным калегам -- гэта асалода. Ягоная грунтоўнасьць, абсалютная адсутнасьць мітусьні, адчуваньне, што гутарыш з чалавекам, які на галаву вышэй за цябе літаральна ва ўсім. Вось хто мову ведаў! Я па гэтых пытаньнях зьвяртаўся да яго быццам хлопчык. Аднак ведаў, што атрымаю вычарпальны адказ незалежна ад таго, наколькі ён у гэтыя хвіліны заняты. От каб такіх людзей больш было. А так зрабілася, што адным менш стала...
Столькі цёплых словаў чуваць, столькі людзей у гэтыя дні смуткуюць і плачуць разам з роднымі. Столькі чужых людзей пішуць словы сваёй любові ў гэтыя дні Юрасю Бушлякову. Мы стараліся яму гэта гаварыць і пры жыцьці. Бо чалавек, які сыходзіць павінен гэта чуць. Але, зараз зразумела, што гаварылі мала. Яго няма з намі, а мы працягваем яго любіць, бо такіх людзей, як Юрась, любяць усе. Ён быў нейкім жывым эталёнам: чысьціні і дабрыні . Вось і кажуць, што першымі сходзяць лепшыя. Мужчынскі мужчына і вельмі добры , шчыры і адкрыты чалавек.
Сышоў у свае маладыя 40-к. Калі жыцьцё толькі пачынае набіраць абароты. Гадаваць бы сына, радаваць бы сваю маладую маму, пісаць бы кнігі, працаваць, жыць, кахаць, падарожнічаць… Але і зроблена шмат. І пакінуты цёплы сьлед, ягонага жыцьця ў нашах сэрцах, у нашай памяці. Ён будзе жывы, бо мы будзем успамінаць, узгадваць, спасылацца.. Мы будзем памятаць. Калі ўжо стала зразумела, што хвароба невылечная, і застаўся кароткі час, то ня толькі боль шчыміў душу, але і круцілася жаданьне зразумець, як так і чаму і што мне трэба зразумець з таго, што мы на вачах яго губляем.
Юрасік, я зразумела, дзякуючы табе – галоўнае: няма ў нашым жыцьці праблемаў, акрамя праблемаў са здароўем. Любыя праблемы, якія здаюцца катастрафічнымі нават - дробязі, і яны абавязкова вырашаюцца, калі ёсьць надзея на тое, што можна паправіцца, выздаравець… І яшчэ я зразумела, што трэба змагацца заўсёды і надзею ніколі не губляць. Як рабіў гэта ты. Ты быў сапраўдны. Дзякуй.

Аляксандар Лукашук: Закаханы ў мову

Данчык: Юрась заўсёды быў джэнтльмэнам

Сяргей Шупа: У гэтым чалавеку было столькі дабра
Пра Юрася вельмі шмат можна сказаць, ужываючы слова «ніколі». Ён ніколі ні з кім не сварыўся, не канфліктаваў, не варагаваў. Ніколі ні на што не наракаў, не абураўся, не злаваўся. Ніколі ня быў сумны, сярдзіты, незадаволены. Ніколі нічым не абцяжарваў, ніколі ня крыўдзіўся, ніколі не цураўся працы, ніколі не адмаўляў у дапамозе. Ніколі не сьпяшаўся, ніколі не нэрваваўся, ніколі не панікаваў. Усе гэтыя «ніколі» рабілі зь яго незаменнага калегу і сябра. І вось цяпер настала новае «ніколі», да якога цяжка будзе прызвычаіцца...
У гэтым чалавеку было столькі дабра, што хапіла б на дзясятак, калі не на сотню. Спадзяюся, што яно нікуды не падзелася і што кожны з нас застаецца цяпер з гэтай часьцінкай Юрасёвага дабра ў душы, і што кожны, хто быў зь ім у гэтым сьвеце, зрабіўся лепшы. Дзякую табе, Юрасю, за гэта.
Аляксей Знаткевіч: Юрась – сьветлы чалавек
Калі пра некага можна сказаць «сьветлы чалавек», дык гэта менавіта пра Юрася. Ніколі ня чуў ад яго злога слова на нечы адрас, не магу ўявіць, каб ён некага зьняважыў. Пры ўсіх сваіх ведах ён ніколі не навязваў свайго меркаваньня, але заўсёды быў гатовы падзяліцца тым, чым мог.
Ганна Соўсь: Быў, ёсьць і будзеш
Юрасік, ты для мяне быў, ёсьць і будзеш. Мой блізкі сябра, камфортны калега, дарагі мой чалавек.Нядаўна заганяла ў базу сайта Свабоды аўдыёфрагмэнты тваёй «Жывой мовы», некалькі гадзінаў чула твой спакойны, ўпэўнены, прыгожы, жывы голас, пачуўшы які, нельга не гаварыць па-беларуску. Ты для мяне прыклад шляхетнасьці, мужнасьці, далікатнасьці, прыстойнасьці і сапраўднай беларускасьці. І лёс страшна несправядлівы, што такі сьветлы чалавек, які нікому ў жыцьці не зрабіў дрэннага, сышоў так рана і ў пакутах.
Юрась, я з табой усё яшчэ размаўляю, памятаю, як 16 траўня вазілі цябе ў Мюнхен, дзе нямецкая лекарка сказала, што надзеі няма і трэба быць астатні час з сям'ёй. Як мужна і спакойна ты перанёс гэтыя горкія словы, але не зьмірыўся і змагаўся за кожны дзень, гадзіну, хвіліну жыцьця. Ты ёсьць, ты заўсёды з намі – твая кніга, твой голас, твой сын, твая жывая мова...
Сяргей Навумчык: Надалей будзем зьвяртацца да Юрася па парады
Юрась быў чалавекам вельмі далікатным, ён ахвотна адгукаўся на чужыя просьбы (мы, ягоныя калегі, звычайна прасілі парадаў адносна мовы), але рэдка прасіў нешта для сябе. Апошняя ягоная да мяне просьба, некалькі тыдняў таму, была — адвезьці яго ў царкву, дзе ўніяцкі сьвятар айцец Андрусь Абламейка наладзіў службу для праскіх беларусаў. За дзень да адлёту Юрася ў Менск мая жонка Галя дала яму крыжык, які мы асьвяцілі ў саборы Сьв. Пятра ў Ватыкане. Ня ведаю, ці зварот да Бога дапамог Юрасю гэтак мужна ўспрымаць наканаванасьць (было зразумела, што адлік ідзе на дні), але тое, як ён трымаўся — годна і мужна — мяне моцна ўразіла. На шчасьце, ва ўсіх нас будзе магчымасьць і надалей зьвяртацца да Юрася па парады — беручы ў рукі кнігу «Жывая мова», якая неўзабаве выйдзе.
Алена Радкевіч: Так нечакана пасьпяшаўся...
Я ня чула ад яго слова «не» — зь якой бы просьбай ні зьвярталася. Па-мойму, ён нават сваім дактарам з далікатнасьці ня мог сказаць «не» — нават калі яму здавалася, што яны робяць нешта ня так... У Юрася была адна бяскрыўдная адметнасьць: ён хранічна спазьняўся. Такая вось рыса характару — ня мог прымусіць сябе выйсьці на хвіліну раней, прысьпешыцца. А тут раптам завяршыў усё загадзя, з такім запасам часу... Так нечакана пасьпяшаўся...
Алена Ціхановіч: Мова як сродак дасканаласьці
Доўга я ўжывала прывілеі – на працы, у праскім офісе Свабоды нашы сталы былі побач. Ён быў такім востравам добрых эмоцый, прыязнасьці і таварыскасьці. У мітусьні ўмеў заставацца спакойным, і ягонае “да эфіру цэлых 30 сэкунд” стала пераймальным. Юрась быў ідэальным чалавекам для радыё – хіба што беларускім Левітанам. Голас, дыкцыя, інтанацыя – усё было ўзорным. Не магу прыгадаць, каб ён некалі памыліўся, запнуўся, прамовіў нейкі каструбаваты сказ, што здаралася з усімі астатнімі.
Да парадаў Юрася было блізка, як да сваёй студні. Юрасёва філялягічная зорка прыцягвала да яго ня толькі калегаў, слухачоў, але і чэскіх славістаў. Дзякуючы яму ў Карлавым унівэрсытэце знайшліся студэнты і студэнткі, ахвочыя вывучаць беларускую мову. Нядаўна адна зь іх, маладая чэшка, правяла нас зь беларускай экскурсіяй па Празе... Пішу і акідваю вокам палічку на ягоным стале: «Слоўнік беларускіх прыказак», «Слоўнік іншамоўных слоў», «Słownik wyrazów obcych», «Грамматическая правильность русской речи», «Кароткі слоўнік беларускай мовы»... Гэта ня тое што яго прафэсарская арыентацыя, гэта яго крэда: мова як сродак дасканаласьці. Бывай, Юрась, з намі застануцца твая мова, твая кніга, твой сын.
Валер Каліноўскі: Бушлякоў быў цэнтрам нашай сябрыны
Юрась Бушлякоў увёў мяне ў захапляльны сьвет «вышэйшай філялёгіі», неяк запрасіўшы на канфэрэнцыю мовазнаўцаў у рамках Міжнароднага кангрэсу беларусістаў. Тады філёлягі з многіх краін сьвету надзвычай горача і кожны па-свойму пераканаўча дыскутавалі аб прэфіксах і суфіксах, якія выявіліся такімі важнымі. Я бачыў, як у Юрася гарэлі вочы падчас гэтай дыскусіі. Прыемна было заўважаць, што замежныя мэтры з павагай ставіліся да яго меркаваньняў.
Юрась ніколі не сьпяшаўся з высновамі ў навуковых пытаньнях, ня быў катэгарычны, усё рабіў разважліва, бо сур’ёзная навука ня любіць пасьпешлівасьці. Такі ж уважлівы ён быў у адносінах зь людзьмі, спагадлівы, тактоўны. Ён не шкадаваў часу і эмоцый на калег і сяброў, ён аб’ядноўваў вакол сябе мноства людзей, быў цэнтрам беларускамоўнай сябрыны ў Менску. Нават калі працаваў у Празе, прыяжджаючы ў Менск, ён нас аб’ядноўваў. Яго нам будзе страшэнна не хапаць…
Вячаслаў Ракіцкі: Верыў, паўтараючы: «Толькі наперад!»
Юрась быў сапраўдным сябрам і надзейным калегам. За ўсе гады нашага зь ім спачатку знаёмства, супрацоўніцтва, а пасьля і сяброўства не было ніводнага выпадку, каб ён не пераняўся маімі праблемамі, якія я часам грузіў на яго, каб не зразумеў мяне, калі я нават сам у сабе сумняваўся, каб не падтрымаў цёплым словам, якога так часта ў гэтым жыцьці нестае. Я ўжо не кажу пра парады і дапамогу ў працы. Калі мы былі зь ім разам на эфіры ці падмянялі адзін аднаго, я заўсёды быў спакойны і перакананы, што ўсё будзе добра. У ім можна было заўсёды быць упэўненым. Ягонае жаданьне дапамагчы часам выглядала ці не камічна. Застаецца некалькі хвілінаў да ягонага эфіру, ты пытаесься ў яго парады (асабліва моўнай), і ён адкладае сваю працу і пачынае табе тлумачыць, дапамагаць.А пасьля ў апошнюю сэкунду забягае ў студыю. Я шчыра кажу, ён быў ці ня лепшым з усіх, з кім я разам працаваў і сябраваў.
Юрась зусім ня быў занудам-навукоўцам ці працаголікам-пэдантам. Зь ім было прыемна і адпачываць. Ніколі не забуду нашае заўзеньне за БАТЭ ці беларускую зборную ў футболе ў ягонай кватэры. На стале былі абавязковыя селядзец, бульбачка, сальца і, натуральна, гарэлачка. Мае лепшыя вечары ў Празе! Незабыўныя зь незабыўным сябрам Юрасём. Юрась любіў жыцьцё, змагаўся за яго да апошняга. Верыў, паўтараючы: «Толькі наперад!» Але найвышэйшую несправядлівасьць ня могуць перамагчы нават такія сьветлыя і мужныя людзі… Я буду помніць гэтага чалавека заўсёды.
Сяргей Дубавец: «Сэрца падказала»
Гэтым вечарам нешта пацягнула мяне пасьля працы глядзець на праскую паводку. Вэлтава разбухла, патроілася і стала агрэсіўнай — усё зносіць, што зачапляе. І такая нейкая трагічнасьць вісіць па-над гэтым. Тысячы турыстаў ідуць на Карлаў мост, а ён закрыты, у вачох разгубленасьць і ні каліва бесклапотнае радасьці. Нешта як перад вайной. І тут званок ад Ганны, што Юрася няма. І быццам уся Прага са сваёй Вэлтавай і ўсімі сваімі турыстамі ўжо ведае гэта.
Шкада бясконца. Хвароба, як тая стыхія, выходзіць зь берагоў і пачынае хапаць ну яўна ня тых, каго варта (хоць хто ж ведае, каго варта). Адно мне ясна, што сьвет бясконца выйграў бы, калі б такіх Юрасёў у ім было болей.
Для мяне Юрась — сьпярша дэбютант-перакладчык у «Нашай Ніве», якую я рэдагаваў, пасьля — аўтарытэтны мовазнаўца, гатовы адказ на любое моўнае пытаньне. Але сёньня на паводцы ён успомніўся мне тым сваім дэбютам, ад якога літаральна перахоплівала дых — апавяданьнем Эдгара По «Сэрца падказала».
Юры Дракахруст: Бушляковіца
Юра быў сапраўдным рыцарам беларускай мовы, ён любіў яе гэтак жа, як самых блізкіх, дарагіх яму людзей, і прысьвяціў сваё жыцьцю служэньню ёй. Яго ўнёсак у трактоўку моўных пытаньняў быў такім значным, што часам яго жартам называлі «бушляковіцай» - па аналёгіі з тарашкевіцай. Хто ведае, можа калісьці гэта будзе і ня жартам. І лепшым помнікам яму, які знайшоў вечны спакой, будзе Жывая мова, вечнае жыцьцё яго каханай.
Ян Максімюк: Разважлівы і нясьпешлівы інтравэрт
Зь Юрасём Бушляковым я пазнаёміўся на Беласточчыне, у 1998. Мы, беластоцкія, арганізавалі нейкі літаратурны сэмінар у Гайнаўцы, на які запрасілі сваіх суродзічаў зь Менску. Прыехалі нашы старэйшыя знаёмыя, «тутэйшыя» Адам Глобус і Ігар Бабкоў, а зь імі зьявіліся два незнаёмыя нам прадстаўнікі малодшага пакаленьня змагароў за беларускую Беларусь Валерка Булгакаў і Юрась Бушлякоў. Запомнілася: Валерка быў імпульсіўным і энэргічным экстравэртам, Юрась — разважлівым і нясьпешлівым інтравэртам. Дзесяць гадоў пазьней, калі мы зь Юрасём сталі працаваць разам у Празе, ён усё заставаўся такім жа разважлівым і нясьпешлівым ды засяроджаным на нечым сваім, якім я яго ўбачыў упершыню. Юрасёва прысутнасьць як быццам нагадвала чалавеку, што можна ісьці праз жыцьцё нясьпешлівым крокам, знаходзячы час ня толькі на тое, каб добра паразглядацца навокал, але і паўзірацца ў самога сябе. Чаму ён так засьпяшаўся сёлета?
Сяргей Абламейка: Мова была цэнтрам яго эмацыйнага сьвету
Адышоў адзін з самых інтэлігентных і далікатных людзей, якія трапляліся мне на маім жыцьцёвым шляху. З самага моманту нашага знаёмства ў 90-я гады я не пераставаў дзівіцца гэтым ягоным якасьцям. Не магу яго ўспомніць раздражнёным ці, крый Божа, разьюшаным. Не магу ўспомніць, каб ён некаму ў нечым адмовіў.
Для нас у рэдакцыі ён быў незаменным моўным дарадцам. Цяпер, пасьля весткі пра Юрасёў адыход, я зь цёплай усьмешкай успамінаю моманты, калі ён вядучы, да этэру застаецца 3-4 хвіліны, а тут нехта пытаецца моўнай парады. І Юрась паварочваецца да сваёй шафы са слоўнікамі, беспамылкова бярэ патрэбны том і пасьпявае парадзіць...
Сярод маіх знаёмых Юрась быў адзіным, хто зрабіў беларускую мову ня толькі сваёй прафэсіяй (такіх, на шчасьце, у нас нямала), але і цэнтрам свайго эмацыйнага сьвету, сваім хобі і зонай штодзённага зацікаўленьня. Дзіўным чынам ягоная памяць захоўвала сотні і тысячы словаў, якія можна было знайсьці толькі ў рэдкіх рэгіянальных слоўніках. Ну а Тлумачальны слоўнікі беларускай мовы ў шасьці тамах ён, здаецца, ведаў напамяць. Такія філёлягі нараджаюцца, відаць, нячаста.
Ён належаў да пакаленьня, народжанага апошнім беларускім адраджэньнем. Яму было 15 гадоў, калі ў Менску пачаліся першыя мітынгі апазыцыі. І ён, менскі расейскамоўны школьнік, беспаваротна выбраў беларушчыну і ахвяраваўся ёй да канца.
Мы разам хварэлі за любімыя каманды, разам каталіся на лыжах, разам хадзілі ў царкву... Бывай, дружа!
Франак Вячорка: Ён пашыраў Беларушчыну
Спадар Юрась будаваў і пашыраў прастору Беларушчыны. Ведаю мноства людзей, якія, дзякуючы спадару Юрасю, перайшлі на беларускую мову. Для мяне ж ён заўжды быў моўным аўтарытэтам, і калі здараліся артаграфічныя спрэчкі (а такое бывае часта), узважанае слова спадара Юрася заўжды было вырашальным.
Яму, як нікому, балела за Беларусь і за беларускую мову.
Спадар Юрась быў сапраўдным змагаром, барацьбітом. Нават у апошнія месяцы, калі сытуацыя зь яго здароўем падавалася безвыходнай, ён не губляў рашучасьці, выпраменьваў аптымізм, верыў у лепшае, адваёўваў кожны дзень.
Мне б хацелася быць да яго падобным. Не лякацца, не здавацца што б ні было, рухацца наперад і сьціпла рабіць справу. А яго справа была — пашыраць Беларушчыну.
Я вельмі ганаруся, што быў знаёмы з гэтым вялікім беларусам.
Алена Струвэ: Пра сваю хваробу ён гаварыў як пра нешта рутыннае
Мы не былі сябрамі. Хаця стаўленьне гэтага чалавека да мяне я магу назваць сяброўскім. Думаю, што ён да ўсіх ставіўся так… Выхаваньне...
Ад мінулай восені мы шмат кантактавалі. Найчасьцей праз скайп. Юрась начытваў для эфіру кнігу Бандажэўскага "Турма і здароўе". Амаль у кожным урыўку ў той ці іншай ступені гаварылася пра анкалёгію, летальныя вынікі. Так атрымалася, што ў нашай перапісцы ды размовах мы пачалі абмяркоўваць і Юрасёву хваробу, самую складаную з усіх формаў анкалёгіі. Юрась пісаў ды гаварыў пра свой безнадзейны дыягназ як пра нешта рутыннае. Маўляў, ну што рабіць, даводзіцца жыць і з мэланомай.
…Гэтай зімой Юрась начытаў апошнія ўрыўкі з кнігі Бандажэўскага. Як заўсёды, яго голас гучаў прыгожа, на слых усё ўспрымалася лёгка, як на адным дыханьні… Толькі нядаўна я даведалася, як неверагодна цяжка давалася яму тое чытаньне.
…Я даволі часта ўключаю гэтыя кавалкі з Бандажэўскага ў маю праграму "Свабода ў турмах". Калі чуеш парады прафэсара-мэдыка пра выжываньне ў экстрэмальных умовах вязьніцы ў выкананьні Юрася, заўсёды прыходзіць думка: ёсьць і яшчэ куды больш цяжкія экстрэмальныя ўмовы. Толькі адзінкам удаецца пераносіць іх годна.
Зьміцер Падбярэскі: Каб такіх людзей больш было...
Быць ягоным калегам -- гэта асалода. Ягоная грунтоўнасьць, абсалютная адсутнасьць мітусьні, адчуваньне, што гутарыш з чалавекам, які на галаву вышэй за цябе літаральна ва ўсім. Вось хто мову ведаў! Я па гэтых пытаньнях зьвяртаўся да яго быццам хлопчык. Аднак ведаў, што атрымаю вычарпальны адказ незалежна ад таго, наколькі ён у гэтыя хвіліны заняты. От каб такіх людзей больш было. А так зрабілася, што адным менш стала...
Галіна Навумчык: Ты быў сапраўдны