Пра Васіля Быкава піша журналіст і праваслаўны сьвятар Юрась Залоска.
На мой погляд, у нашай культуры сёньня запатрабавана самае істотнае, што ёсьць у мастацкім сьвеце Васіля Быкава, тое, на чым гэты сьвет заснаваны, ― гэта мэтафізыка і псыхалёгія чалавечага выбару. Драма выбару, ад якога няма куды ўцячы. Тут Быкаў выступае як пісьменьнік-чалавеказнаўца, мастак і псыхоляг гэтай драмы, якой ёсьць выбар ― выбар маральны, каштоўнасны, чалавечы. Выбар, за які заўсёды трэба заплаціць нечым важным ці няважным, нярэдка ― жыцьцём, фізычным ці духоўным. Выбар, які зьвязаны з ахвярай.
Паглядзіце, праблематыка выбару і ахвяры яскрава відаць ужо ў першай вядомай нам са школы аповесьці Быкава «Жураўліны крык». Далей яна атрымлівае распрацоўку ў працяглай сьціжме твораў: «Мёртвым не баліць», «Трэцяя ракета», «Круглянскі мост», «Сотнікаў», «Дажыць да сьвітаньня», «Пайсьці і не вярнуцца» і іншых. Нават у першых, напісаных у Горадні, апавяданьнях Быкава можна заўважыць атожылкі гэтай праблематыкі выбару, хай нязначнага, прыземленага, але неўнікнёнага. Перачытайце, напрыклад, «Непагадзь», «На сьцяжыне жыцьця»... Вось што істотнае і значнае для нашай культуры сёньня, на маю думку. Таму што як ніколі актуальная сытуацыя грамадзянскага і каштоўнаснага выбару, ад якога няма ўцёкаў, хіба што ў дэструктыўныя эмоцыі і дэпрэсію. Істотнае і важнае сёньня быкаўскае гуманістычнае пасланьне беларусам, усім чытачам яго твораў.
Дадам, што ў кантэксьце выбару важны псыхалягізм быкаўскай прозы, інтраспэктыўнасьць яго мастацкага бачаньня. У гэтых адносінах духоўнае ўзьдзеяньне быкаўскіх твораў, на мой погляд, сёньня перакрочвае межы літаратуры і набліжаецца да іншых сфэраў духоўнага жыцьця ― кіно, псыхатэрапіі, рэлігіі, якія так ці інакш прэтэндуюць на лекаваньне душы чалавека ці хоць бы на ўзьдзеяньне на яе.
У псыхатэрапіі ёсьць лекаваньне пісьмовым словам, кнігатэрапія, падчас якой, чытаючы адмыслова падабраны твор, душа наша раптам усьведамляе нейкія цьмяныя, неапанаваныя часткі самой сябе, крыніцу трывожнасьці і ўнутраных страхаў. Чытае ― і прасьвятляецца, вызваляецца ад страхаў. Вось жа, чытаньне быкаўскіх твораў, на мой погляд, можа стацца такой псыхатэрапіяй ― псыхатэрапіяй страху выбару, страху жыць, робячы свой выбар, страху адказнасьці за свой выбар і яго наступствы. У гэтым кантэксьце, мяркую, цэнтральны «тэрапэўтычны» твор Быкава ― аповесьць «Сотнікаў», нездарма па ім зьняты і фільм Ларысы Шапіцькі «Ўзыходжаньне».
Нарэшце, рэлігія. Гаючая функцыя быкаўскага радка можа быць выкарыстана як духоўны рэсурс нашымі прапаведнікамі. Напрыклад, я асабіста ў гэтым годзе ў Вялікі Пост пабудаваў два казаньні ў праваслаўнай царкве на творах Быкава. Першае ― на сюжэце рамана «Кар’ер», дзе істотны матыў пакаяньня галоўнага героя; другое ― на матэрыяле апавяданьня «Круты бераг ракі», дзе істотны матыў сьвятога чаканьня і надзеі на сустрэчу.
Згаданая аповесьць «Сотнікаў», на маё ўспрыманьне, ― гэта ўвогуле Эвангельле ад Быкава, Эвангельле разгорнутае, бо тут ёсьць ня проста Юда-Рыбак, але Юда, паказаны знутры, вось што важна. І паказана непазьбежнасьць пятлі для Юды.
Так што, мяркую, творы Васіля Быкава сёньня запатрабаваныя ― запатрабаваныя найперш сваёй культурай чалавеказнаўства, культурай псыхалягізму, культурай лекаваньня душы чытача і слухача. Межы гэтай запатрабаванасьці ― ня толькі Беларусь, але расейскамоўны сьвет увогуле, дзе Быкаў ― таксама свой пісьменьнік, дзякуючы аўтарскім перакладам практычна ўсіх значных сваіх твораў.