«Сёньня я ўпершыню бачыў як фанат Фэнэрбахчэ дапамог падняцца зь зямлі галатасарайцу пасьля загаду паліцыі „забіваць“. Сёньня нашы вочы поўныя сьлёз не ад вашага пярцовага газу, а ад гонару за нашу Турцыю»
Гэты зварот да прэм’ер-міністра Эрдагана ад імя Айкута Гюрлеімеза карэспандэнт Радыё Свабода знайшоў у турэцкіх сацыяльных сетках.
«Дарагі, прэм’ер-міністар, вы не ўяўляеце, як я вам сёньня ўдзячны. Вы нават ня ведаеце, якую добрую справу зрабілі для краіны сёньня.
Сёньня я ўпершыню бачыў як фанат Фэнэрбахчэ дапамог падняцца зь зямлі галатасарайцу пасьля загаду паліцыі „забіваць“.
Сёньня туркі і курды дзяліліся вадой і хлебам.
Сёньня жанчыны, якіх вы называеце прастытуткамі, выйшлі з публічных дамоў, каб прамыць раны пацярпелых і напаіць іх цытрынавай вадой.
Сёньня нялюбыя вамі трансвэстыты ратавалі людзей у сваіх пакоях танных гатэляў тарлабашы. Адвакаты і лекары раздавалі свае тэлефоны для аказаньня дапамогі.
Сёньня эснафы (крамы, кавярні, усё, што на першых паверхах) адключылі паролі на вайфай, а швэйцары пускалі ў гатэлі стомленых або зьбітых.
Сёньня нашы вочы поўныя сьлёз не ад вашага пярцовага газу, а ад гонару за нашу Турцыю».