Ёсьць усе падставы меркаваць, што падчас ваеннага канфлікту ў Сырыі хімічную зброю выкарыстоўвалі як урадавыя войскі, так і апазыцыя, заяўляе ААН.
Яе экспэрты ў дакладзе аб парушэньнях правоў чалавека ў Сырыі сьцьвярджаюць, што хімзброя ўжывалася чатыры разы войскамі Башара Асада і адзін раз апазыцыйнымі сіламі. Хімічны склад выкарыстаных атрутных рэчываў дасьледчыкі назваць не змаглі.
Даклад заснаваны на паказаньнях пацярпелых, мэдычнага пэрсаналу і іншых сьведак.
Як перадае карэспандэнт Бі-бі-сі, у дакладзе гаворыцца, што Сырыя пераўтвараецца ў барбарскую краіну, дзе сталі нормай жорсткія акты гвалту, прычым у розных зьверствах, уключаючы абезгалоўліваньне людзей, удзельнічаюць і дзеці.