На 24 чэрвеня ў Гарадзенскім абласным судзе прызначаны разгляд касацыйнай скаргі фатографаў і іх адвакатаў на рашэньне суда Ашмянскага раёна, які прызнаў альбом Belarus Press Photo 2011 экстрэмісцкім.
Па рашэньні суду Ашмянскага раёна з арганізатараў конкурсу, фотажурналістаў Юліі Дарашкевіч, Аляксандра Васюковіча і Вадзіма Заміроўскага будзе спагнана па 200 тысяч рублёў дзяржаўнай пошліны і яшчэ па 17,5 тысячы рублёў судовых выдаткаў.
Менавіта ў іх 12 лістапада 2012 году супрацоўнікі памежнага пераходу «Каменны лог» забралі 41 асобнік фотаальбома Belarus Press Photo 2011, які журналісты перавозілі на прыватным аўтамабілі зь Літвы.
Разам з позваю фатографы атрымалі копію заявы, якую УКДБ па Гарадзенскай вобласьці адправіла ў суд. З заявы вынікае, што фотаальбом прызнаны экстрэмісцкім на падставе экспэртнай ацэнкі. Экспэртамі выступілі начальнік упраўленьня ідэалягічнай працы Гарадзенскага аблвыканкаму Павал Скрабко і тры выкладчыкі Гарадзенскага дзяржунівэрсытэту імя Янкі Купалы.
«Прэс-фота Беларусі» — гэта адкрыты незалежны конкурс, які праводзіцца штогод пачынаючы з 2010 года. Па яго выніках штогод выдаецца фотаальбом.