Надзвычайная паводка ў Чэхіі. Рэкі выйшлі зь берагоў

Your browser doesn’t support HTML5

2 чэрвеня 2013 ўзровень большасьці рэк у Чэхіі падняўся да крытычнай адзнакі. Па дадзеных чэскага Гідрамэтцэнтру, чакаецца, што ўзровень вады ў некаторых рэках у бліжэйшыя суткі будзе ўсяго на мэтар меншы, чым падчас катастрафічнай паводкі ў 2002 годзе. На відэа — праская рэчка Боціч, якая ўпадае ў Влтаву. Яна выйшла зь берагоў і затапіла вуліцу.