Пінскі аддзел Дзяржканролю завёў справу на кіраўніка прадстаўніцтва кампаніі «Пінскдрэў» у Маскве.
Паводле Валера Валясніцкага, з пінскага аддзелу Дзяржкантролю, які падзяліўся гэтымі зьвесткамі з БелТА, дзеяньні прадстаўніка «Пінскдрэва» падпадаюць пад 225 артыкул Крымінальнага Кодэксу — невяртаньне валюты з-за мяжы. Кіраўнік прадстаўніцтва , якога зараз шукаюць, паводле сьледчых пералічыў на рахунак асабістай фірмы грошы кампаніі «Пінскдрэў» на суму больш за 300 тысяч даляраў і гэтым нанёс прадпрыемству страты ў асабліва вялікім памеры. Эпізод, пра які кажуць ў КДК, прыпадае на 2011 год.
Прадпрыемства «Пінскдрэў» не ўпершыню аказваецца ў цэнтры скандалаў. У 2010 годзе на «Пінскдрэве» адбыўся выбух, ў выніку якога загінулі 14 чалавек. Сярод тых, каго сьледзтва прыцягнула да адказнасьці за службовыя злачынствы, быў дырэктар «Пінскдрэва» Ларан Арыніч. Былому дырэктару пакуль ўдаецца пазьбегнуць пакараньня — ён зьехаў зь Беларусі і пражывае ў Польшчы. Беларускія праваахоўнікі дамагаліся экстрадыцыі Ларана Арыніча, але пакуль марна.