Грамадзкага актывіста Паўла Вінаградава выпусьцілі зь міліцыі Маскоўскага раёну Менску. Зараз ён знаходзіцца дома.
Пра гэта паведаміў сам Павал Вінаградаў у Фэйсбуку: «Прафіляктычная гутарка доўжылася 13 гадзін. Міліцыянты пакляліся на крыві, што заўтра за мной не прыйдуць».
Вінаградава, які знаходзіцца пад прафіляктычным наглядам міліцыі, забралі з дому а 7-й раніцы. Міліцыянты сказалі, што зь ім будзе праведзеная прафіляктычная гутарка.
«Ніхто са мной ні пра што не гутарыў. Сіжу у райадзеле, чытаю кнігу. Мяркую, мяне забралі ў сувязі з самітам прам’ераў СНД у Менску», — выказаў Радыё Свабода сваё меркаваньне Павал Вінаградаў.
Гэтак сама яго пратрымалі ў міліцыім ўчора, 30 траўня, і 9 траўня на дзень Перамогі.