Маштабныя ўкладаньні ў АПК застаюцца стратэгічным кірункам дзейнасьці беларускіх уладаў, заявіў сёньня віцэ-прэм’ер Міхаіл Русы на сумесным паседжаньні абедзьвюх палат Нацыянальнага сходу.
Ён паведаміў, што сёлета закуплена сельскагаспадарчай тэхнікі ўжо на 4 трыльёны рублёў.
Цяпер урад шукае яшчэ 1,4 трыльёна на набыцьцё дадатковай тэхнікі. На гэтыя грошы набудуць найперш энэрганасычаныя трактары (прыблізна 300), МАЗы, тэхніку «Амкадору» ды іншае. Усю гэтую тэхніку прададуць на вёску па схеме лізінгу, для таго, каб, як сказаў Міхаіл Русы, «падтрымаць сялян». Адпаведны праект указу будзе перададзены ў прэзыдэнцкую адміністрацыю цягам бліжэйшых дня-двух.
Ніводная краіна на прасторы былога СССР не ўкладае столькі дзяржаўных грошай у АПК, як Беларусь. Аднак чаканай аддачы дагэтуль няма. Вось і сёньня дэпутаты казалі, напрыклад, што ў Менску на рынках ужо даўно прадаецца сьвежая капуста з Македоніі. А вытворцы капусты з Гарадзеншчыны затавараныя і ня могуць яе прадаць.
Вось і афіцыйная статыстыка пацьвярджае — доля беларускіх харчоў у агульным аб’ёме іх продажу не павялічваецца, а наадварот, памяншаецца. І гэтая тэндэнцыя асабліва праяўляецца ў сеткавым гандлі.
А тым часам Міхаіл Русы з трыбуны Авальнай залі паабяцаў, што ўжо ў 2015 годзе сярэдні заробак у АПК складзе 500 даляраў, а ў перапрацоўчай галіне — нават тысячу.