Тыдзень у фатаздымках, 25-31.05.2013

Манашка раніцай на Карлавым мосьце ў Празе.

Туман хавае сылюэт Нью Ёрку, від з моста ў парку ў Гобакене, штат Нью Джэрзі.

Расея прэзэнтавала ў Пецярбургу мэдалі зімовай аліміяды 2014 году ў Сочы.

Град у Бялградзе.

Працэсія Божага Цела ў мястэчку Гура-Кальварыя каля Варшавы.

Паўднёвакарэйскі жаўнер правярае зброю перад цырымоніяй адзначэньня 60-годзьдзя бітвы пад Янджу.

Памочнік прэзыдэнта ЗША Барака Абамы нясе прэзыдэнцкі пінжак пасьля прылёту ў Чыкага.

Вэнсан Атэн і Бруно Буалё цалуюцца пасьля першай у гісторыі Францыі афіцыйнай цырымоніі гей-шлюбу ў ратушы гораду Манпэлье.

Сутычкі з паліцыяй удзельнікаў дэманстрацыі "La Manif pour Tous" (Дэманстрацыя для ўсіх) у Парыжы супраць легалізацыі ў Францыі аднаполых шлюбаў.

22-гадовы белы мядзьведзь Інука ў сынгапурскім заапарку - першы, народжаны ў тропіках.

Дзень памежніка ў Менску.

Эвэрэстаўскі маратон у гоанр 60-годзьдзя першага ўзыходжаньня на Эвэрэст у 1953 годзе.

Псыхалягічная падрыхтоўка кітайскай ваенізаванай паліцыі - затрыманьне дыханьня пад вадой.

Серп - прылада цырульніка ў вёсцы народнасьці мяо ў кітайскай правінцыі Гуйчжоў.

Традыцыйны танец са стрэльбамі народнасьці мяо ў вёсцы Баша правінцыі Гуйчжоў, Кітай.

Падчас акцыі ў падтрымку дзяцей-аўтыстаў у адным з кіеўскіх паркаў.

Кітайскія ратаўнікі выцягнулі немаўля з каналізацыйнай трубы ў адной з кватэр гораду Цьзіньхуа ў правінцыі Чжэцьзян. Дзіця выжыла, прабыўшы ў каналізацыі 2-3 гадзіны.

Адна з шасьці дыярамаў кітайскага мастака Ай Вэйвэя на 55-м вэнэцыянскім біенале, у якіх аўтар расказвае пра свой 81-дзённы арышт у 2011 годзе.

Бацькі трымаюць 42-гадовага псыхічна хворага Ву Юаньхуна ў клетцы пасьля таго, як ён 11 гадоў таму забіў 13-гадовага хлопчыка.

Дым ад выбухаў відаць на стадыёне падчас таварыскага матчу Ірак - Лібэрыя ў Багдадзе.

Заход сонца ў Скоп'е на мосьце праз раку Вардар.

Рэпэтыцыя балету Ігара Стравінскага “Весна священная” у Вялікім тэатры ў Маскве.

Пацалунак пратэсту супраць інструкцыяў у мэтро Анкары, Турцыя, “паводзіць сябе ў адпаведнасьці з правіламі маралі”.

Пакістанская моладзь у Лягоры любіць у сьпякотны дзень пакупацца ў рэчцы.

Француская акторка Леа Сэйду (зьлева), туніскі рэжысэр Абдэльлятыф Кешыш і француская акторка Адэль Экзархопулас пасьля атрыманьня Залатой пальмы канскага кінафэстывалю за фільм “Самы цёплы колер - сіні”.

Праваслаўны сьвятар бласлаўляе запуск касмаплаву “Саюз ТМА-09М” на касмадроме Байканур у Казахстане з амэрыканскім, італьянскім і расейскім касманаўтамі на борце.

Мэмарыял каля пачатковай школы ў мястэчку Мур, Аклагоўма, дзе ад тарнада 20 траўня загінула сямёра дзяцей.