Вытворчае аб’яднаньне «Гомсельмаш» спрабуе прадаць кармаўборачную тэхніку беларускім калгасам, бо прадаваць яе ў Расеі стала складана пасьля таго, як тая ўступіла ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю.
На складах гатовай прадукцыі «Гомсельмашу» (здымак 1) цяпер сабралася багата самаходнай тэхнікі. Пра распродаж беларускім калгасам і саўгасам першай сотні кармаўборачных камбайнаў паведаміў мэдыям намесьнік міністра сельскай гаспадаркі й харчаваньня Леанід Марыніч. Пастаўляецца сяльмашаўская тэхніка ў вёску ў лізінг на сем гадоў і са зьніжкай, як тое прадугледжана ўказам № 143.
У дэпартамэнце рэгіянальных продажаў аб’яднаньня пацьвердзілі, што адгрузка сапраўды пачалася:
«Так, пачалі адгрузку. Я пацьвярджаю, што пачалі адгрузку. Мы не разьмяркоўваем камбайны — іх разьмяркоўвае Міністэрства сельскай гаспадаркі й абласныя камітэты паводле заявак. У нас ёсьць узгодненыя кошты. Колькі, чаго й хто замовіць, столькі й будзе камбайнаў».
Суразмоўца пацьвердзіў, што продаж тэхнікі ў суседнюю Расею надзвычай ускладніўся: «Нашмат складаней!»
Рабочы «Гомсельмашу», які назваўся Аляксеем, лічыць, што для прадпрыемства ў гэтай сытуацыі зусім няблага збыць выпушчаную тэхніку вяскоўцам:
«У нас жа цяпер на складзе шмат гатовай прадукцыі. Чулі ж, напэўна, што прэзыдэнт сказаў на ўнутраны рынак прадукцыю аддаваць — са зьніжкай 30 адсоткаў для тых, хто бярэ ў крэдыт — для калгасаў».
Зь іншага боку, 30-адсоткавая зьніжка на камбайны турбуе рабочага, бо калі хоць частка яе ляжа на плечы аб’яднаньня, то гэта ўдарыць па фінансах:
«Для нас гэта кепска — адаб’ецца потым. Мы ж бяром грошы на выпуск тэхнікі ў крэдыт. Хутчэй за ўсё, на заробках адаб’ецца. Але пакуль такога яшчэ не адчуваецца».
Рабочы Леанід кажа, што цяпер у шэрагу вытворчых калектываў аб’яднаньня адчуваецца недахоп працаўнікоў масавых прафэсіяў — сьлесараў-зборшчыкаў, токараў ды інш. З-за гэтага служба кадраў пазбаўлена прэміяльных, а тых рабочых, якія ёсьць, просяць часам выходзіць на працу нават у суботу:
«Бывае, што ў суботу працуем. Нават просяць: трэба застацца, выйсьці».
Спэцыяліст прадпрыемства Андрэй мяркуе, што зьніжкі беларускім аграрыям на кармаўборачную тэхніку, не прададзеную ў Расею, вялікай шкоды прадпрыемству ня ўчыняць:
«У сувязі з такой цяжкай канкурэнтнай барацьбой даводзіцца ісьці на такія саступкі. Але я ня думаю, што ад гэтага будзе нейкая істотная шкода нашым прадпрыемствам».
Што да раней абвешчанага магчымага стварэньня холдынгу «Гомсельмаш»-«Ростсельмаш», пра які заяўлялі вышэйшыя беларускія кіраўнікі, то пэрспэктывы такога ходынгу, на думку спэцыяліста, выглядаюць няпэўнымі:
«Наша прадпрыемства й без таго немалое — 19 тысяч чалавек працуе. Вядома, у сфэры рынку й вытворчасьці было б някепска для поўдня Расеі мець там свае магутнасьці. Але як гэта будзе выглядаць надалей — гэта ўжо палітычнае пытаньне».