Дзень без цыгарэты

31 траўня адзначаецца Сусьветны дзень барацьбы з паленьнем тытуню.
Паводле зьвестак Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя, мужчыны, якія рэгулярна паляць, жывуць у сярэднім на 9 гадоў менш, а жанчыны — на 5 гадоў.

Такая звычка зьяўляецца адной з асноўных прычын анкалягічных, сардэчна-сасудзістых і іншых хвароб.

Паводле зьвестак на канец 2012 года, у Беларусі палілі 30,5% насельніцтва. Сярод мужчын доля курцоў складае 46,8%, сярод жанчын — 16,2%. Пастаянна паліць 20,5% насельніцтва, ад выпадку да выпадку — 10%. Палова насельніцтва схільныя да пасіўнага паленьня. У 2001 годзе доля курцоў складала 41,6%.

Згодна з апошнімі зьвесткамі, 55,6% курцоў хацелі б пазбавіцца ад гэтай залежнасьці. Асноўнай прычынай жаданьня кінуць паліць зьяўляецца ўсьведамленьне і разуменьне таго, што гэта шкодзіць здароўю (67,7%). 7,2% апытаных прызналіся, што ім удалося адмовіцца ад цыгарэт.

У Беларусі распрацоўваецца законапраект, які прадугледжвае забарону паленьня практычна ва ўсіх грамадзкіх месцах.