Шмат гадоў у эфіры Свабоды гучаць лінгвістычныя парады, адказы на пытаньні, тлумачэньні і камэнтары Юрася Бушлякова. Матэрыял гэтых перадачаў складзе новую кнігу Бібліятэкі Свабоды.
Аўтар сабраў матэрыял у тэматычныя разьдзелы: артаэпія, будова фразы, будова слова, формы слова, націск, выбар слова, выразы, фраземы, прыказкі.
Сёньня мы друкуем тры прыклады з розных разьдзелаў.
Заяўку на кнігу можна прысылаць ужо зараз. Прысылайце заяўку на адрас паштовая скрынка 111 Менск 5, індэкс 220005 электронны адрас — svaboda@rferl.org.
Везьці — везла, вёз; церці — церла, цёр; легчы — легла / лягла, лёг
Яна нéсла, а ён нёс; яна трэ´сла, а ён трос: разьбіраем формы прошлага часу шэрагу дзеясловаў — тыя формы, пры ўжываньні якіх дапускаюць памылкі.
Трэба зьвярнуць увагу на тое, што ў нашай мове ёсьць цэлая група дзеясловаў на -ці і -чы, кожны зь якіх у пачатковай форме — інфінітыве — мае націск на першым складзе: вéзьці, грэ´бці, мéрці, нéсьці, пéрці, скрэ´бці, трэ´сьці, цéрці, лéгчы, прэ´гчы і колькі іншых. У формах прошлага часу адзіночнага і множнага ліку гэтых дзеясловаў націск застаецца на галосным гуку кораня: вéзьці — вéзла і вéзьлі, скрэ´бці — скрэ´бла і скрэ´блі, цéрці — цéрла і цéрлі і г.д. У выпадку дзеяслова лéгчы нарматыўныя слоўнікі дапускаюць варыянтныя формы прошлага часу: лéгла, лéглі і ляглá, ляглó, ляглí.
Таксама памятайма, што мінулачасавыя формы жаночага і ніякага родаў, з аднаго боку, і мужчынскага роду, з другога, разьбіраных дзеясловаў адрозьніваюцца характарам галоснага ў корані: у формах мужчынскага роду гук [э] пераходзіць у [о]: яна нéсла — ён нёс ([н’эсла — н’ос]), цéрла — цёр, лéгла — лёг. Такім самым чынам спрагаюцца й дзеясловы, вытворныя ад названых (апрача тых, што маюць прыстаўку вы-): давéзьці – давёз, давéзла, давéзьлі; памéрці – памёр (ні ў якім разе не памер!), памéрла, памéрлі; растрэ´сьці — растрос, растрэ´сла, растрэ´сьлі; залéгчы — залёг, залéгла, залéглі, але, напрыклад, вы´несьці — вы´нес, вы´несла, вы´несьлі.
Не забываймася, аднак, што паказанага вышэй каранёвага чаргаваньня [э] — [о] няма пры літаратурным спражэньні дзеясловаў бéгчы і сéкчы / сячы´, а таксама вытворных ад іх — бег, бéгла, бéглі; сек, сéкла, сéклі.
Меркаваны, чаканы, шуканы
У мінулым стагодзьдзі ўеліся ў беларускую мову калькаваныя формы дзеепрыметнікаў — і ніяк дасюль не зьвядуцца. Штодня чуем пра ахоўваемыя стаянкі, будуемыя аб’екты і мяркуемыя сустрэчы.
Зялёнае сьвятло такім калькам расійскіх дзеепрыметнікаў запалілі рэфарматары нашай мовы ў 1930-я. І тады, і пазьней шмат хто забываўся, што беларуская мова і ў гэтым выпадку мае свае сродкі. Адпаведнікамі расійскіх аддзеяслоўных формаў на -емый, -имый і -омый выступаюць, як правіла, беларускія з суфіксам -н-: жаданы, паважаны, рыхтаваны, чаканы. Жаданы — той, якога жадаюць, паважаны — якога паважаюць, рыхтаваны — які некім рыхтуецца, нарэшце, чаканы — той, якога чакаюць.
“Песьні… духамі зораў ствараныя”, — чытаем у Купалы. Стварáныя — значыць цяпер ствараюцца, пакуль што ня створаныя. Скажам правільна: будаваныя дамы, ведзены самалёт, выдаваная літаратура, кіраваная эканоміка, меркаваныя вынікі, падазраваная асоба, шуканыя (вышукваныя) злачынцы — рэальны граматычны час названых і аналягічных ім беларускіх дзеепрыметнікаў такі, які час асноўнага дзеяньня ў сказе. Часам у ролі беларускіх адпаведнікаў расійскіх формаў на -емый ды -имый выступаюць звычайныя прыметнікі: напрыклад, прыпамінаную аўтастаянку пад аховаю называем падахоўнаю, а чалавека, абаранянага ў судзе, падабаронным.
Множны лік: дзяўчаты, дзяўчаткі
Ці памятаем мы пра дзяўчат і дзяўчатак — пра традыцыйныя і абавязковыя для беларускай мовы формы множнага ліку назоўнікаў дзяўчына і дзяўчынка? На жаль, не заўжды і ня кожны. Запрашаюць, напрыклад, на перадачу хлопчыкаў і дзяўчынак або, скажам, выдаюць часопіс для дзяўчынак.
Замест формы дзяўчынак у такіх выпадках трэба ўжыць другую — дзяўчатак. У множным ліку назоўнік дзяўчынка мае форму дзяўчаткі, назоўнік дзяўчына — дзяўчаты.
Згодна з нормамі літаратурнай мовы, формы дзяўчынкі і дзяўчыны маем ужываць толькі ў спалучэньні зь лічэбнікамі дзьве, тры і чатыры: у залі былі дзьве дзяўчынкі, у двары мы пабачылі трох дзяўчын, але для ўдзелу ў перадачы запрасілі дзяўчатак, дзяўчаты сабраліся на сустрэчу.
Трэба памятаць, што ў множным ліку словы дзяўчынка і дзяўчына крыху зьмяняюць сваё аблічча: дзяўчынка чытае часопіс для дзяўчатак, дзяўчына ідзе насустрач дзяўчатам.

НАЦІСКI
Везьці — везла, вёз; церці — церла, цёр; легчы — легла / лягла, лёг
Your browser doesn’t support HTML5

БУДОВА СЛОВА

ФОРМЫ СЛОВА