Віктар Марціновіч у эфіры з Аляксеем Знаткевічам ад 18-й гадзіны

Госьцем нашага эфіру будзе пісьменьнік Віктар Марціновіч, у якога днямі выйшаў ў сьвет новы раман «Сфагнум». Упершыню беларускі раман адначасова выходзіць адразу на дзьвюх плятформах і на дзьвюх мовах – па-расейску, на мове арыгіналу, у электронным выглядзе, і папяровым выданьнем у перакладзе на беларускую.

Таксама прагучыць інтэрвію з Кацярынай Кібальчыч, якая арганізавала ў Маскве курсы беларускай мовы пад назвай «Мова ці Кава».

У «Бліц-аналізе» кіраўнік аналітычных праектаў кампаніі БелаПАН Аляксандар Класкоўскі ацэньвае скасаваньне амэрыканскіх санкцыяў супраць «Беларускага оптыка-мэханічнага аб’яднаньня» (БелОМА).

Таксама ў нашым эфіры прагучаць рэакцыі на ініцыятыву старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі правесьці аўдыт грашовай дапамогі, якую выдзяляюць дэмакратычныя краіны на падтрымку грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі.

Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),

або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.

Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio