Міхась Тычына

Your browser doesn’t support HTML5

Міхась Тычына. Онлайн-канфэрэнцыя

Нарадзіўся ў Якуціі ў сям'і ссыльнага селяніна. У 1947 годзе разам з бацькамі пераехаў на іх радзіму, у вёску Завалочыцы Глускага раёну. Закончыў філялягічны факультэт Берасьцейскага пэдагагічнага інстытуту (1964). Кароткі час працаваў настаўнікам на Піншчыне. Служыў у Савецкай Арміі (1964-1965). Закончыў асьпірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1970). Цяпер працуе вядучым навуковым супрацоўнікам Інстытуту літаратуры і мовы НАН Беларусі, загадчыкам аддзела тэорыі літаратуры. З 1994 году выкладае літаратуру ў Беларускім гуманітарным ліцэі.

Друкавацца пачаў у 1963 года зь вершаў (берасьцейская абласная газэта «Заря»); як крытык і літаратуразнавец з 1969 (часопіс «Маладосць»). Спэцыяліст у галіне літаратуразнаўчай экспэртызы. Аўтар шматлікіх асабістых і калектыўных манаграфій, эсэ, нарысаў, аповесьцяў, апавяданьняў. Пераклаў на беларускую мову шэраг прац і твораў Алеся Адамовіча. Адзін з аўтараў падручнікаў і навучальных дапаможнікаў па беларускай літаратуры для базавай і сярэдняй школы.

Доктар філялягічных навук. Сябра Саюза беларускіх пісьменьнікаў, сябра Беларускага ПЭН-Цэнтру (з 1989).

ПРАКАМЭНТАВАЦЬ ОНЛАЙН-КАНФЭРЭНЦЫЮ МОЖНА ТУТ