Пекла, дзявяты круг, раўчук Антэнора. «Свой шлях зямны прайшоўшы напалову», можна і так пазначыць уласныя каардынаты ў быцьці, хай сабе і будучым — і гэта выглядае больш праўдзіва і дакладна за паштовую адрэсу, мэйл і імя ў фэйсбуку. П9К-РА. Нешта сярэдняе паміж індэксам, ідэнтыфікацыйным нумарам і групай крыві на рукаве. А ўсё дзякуючы Дантэ Аліг’еры, які ў напісанай ім «Камэдыі» стварыў сваю вэрсію замагільнага сьвету — а можа, проста правёў там падрабязную інвэнтарызацыю паралельна зь перапісам насельніцтва. Бо каб так шчыльна засяліць гэткія змрочныя абшары і ўзьвесьці там такія маляўнічыя дэкарацыі — трэба было там пабываць, хай сабе і інкогніта. Па гэтай краіне можна шпацыраваць усё жыцьцё і на кожным кроку сустракаць знаёмых: вось колішні начальнік, вось загадчык аддзелу ў выканкаме, вось міліцыянт, вось сусед-грэшнік, а вось знаёмы на фотаздымках палітыкан — пакуль урэшце не спаткаеш сябе самога. Са зьдзіўленьнем і жахам — бо пекла ж не існуе, праўда?
Ён нарадзіўся 30 траўня 1265 году ў Флярэнцыі. А можа, і не 30 траўня, ніхто ня ведае. Дантэ — з тых вялікіх, чые біяграфіі дасьледчыкі вымушаныя прыдумляць на аснове іх жа твораў: так у абсалютна цёмным пакоі нічога не застаецца, як прыдумаць сабе яго інтэр’ер і рухацца далей у адпаведнасьці з гэтым вобразам. Пакуль не наляціш носам на шафу. Ці на шкілет у ёй. У выпадку Дантэ такіх шкілетаў хапае; адным з галоўных ёсьць, відаць, найперш ягоная жонка Джэма: нелюбімая ім маці ягоных дзяцей, якой было наканавана ўсё жыцьцё стаяць у ценю Бэатрычэ Партынары і папраўляць ёй віртуальную прычоску. Але ў рай, хутчэй за ўсё, трапілі яны абедзьве. Дзе ён вучыўся, зь якім пэста еў спагеці і што насамрэч сказаў Бэатрычэ на тым знакамітым мосьце, дзе цяпер толькі графіці па-ангельску і пустыя плястыкавыя пакункі з-пад віна і рызота — мы так ніколі не даведаемся.
Але паспрабаваць паставіць сябе на месца аўтара «Камэдыі» можна і рызыкнуць. У беларусаў, дарэчы, тут багаты досьвед. Некалі, натхніўшыся несьмяротнымі радкамі гэтай паэмы, Францішак Багушэвіч напісаў пра сваё бачаньне замагільнага сьвету — ягоны герой, не раўнуючы Дантэ, «быў у чысцы»:
Раз у дзень задушны, якраз апаўночы,
Іду я дадому... а цёмна і ўюга -
Не каб заліўшы саўсім ужо вочы,
Але так, у меру падвыпіўшы туга;
Іду і мяркую: ці то цяпер шчасьце,
Як паноў ня стала, ці то была доля?..
Цікава, што б на гэта сказаў Вэргілій?..
Усе цэнзары ва ўсе часы любілі «Камэдыю» — як муха варэньне. Колькі стагодзьдзяў мінула, а яна ўсё не дае ім спакою. Летась, напрыклад, адна вельмі прагрэсіўная арганізацыя, якая займаецца правамі чалавека, не ўдакладняючы, праўда, якога менавіта, запатрабавала разабрацца нарэшце з клясыкам. Заклікаць яго да адказу за расізм, гамафобію і нянавісьць да ісламу. Камэдыя дый годзе. Усё гэта там ёсьць, вядома: і «садаміты», і тое-сёе пра прарока, і іншая непаліткарэктнасьць. Пачынаць, аднак, лепш зь Бібліі. І Вэргілія не забыць аштрафаваць — за саўдзел. Але сьцерці імя флярэнтыйца з памяці грэшнікаў ня так проста. Нездарма гадоў сем таму адзін беларускі палітзьняволены, які наўрад ці здолеў дачытаць «Камэдыю» да канца, так падзяліўся сваімі ўражаньнямі ад беларускай турмы:
«Пекла як пекла, ня горш, чым у Дантэ».