Івонка Сурвіла ў Каліфорніі

Сёньня пачаўся візыт старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы ў Каліфорнію.
У Лёс-Анджэлесе плянуюцца спатканьні з прадстаўнікамі беларускай дыяспары, выступы ў навуковых цэнтрах, сустрэчы ў бібліятэках, сустрэча са студэнтамі ды з тымі, хто цікавіцца праблемамі сучаснай Беларусі.

Гэтая паездка стала магчымай дзякуючы спрыяньню беларускіх актывістаў у Каліфорніі.

Разам з Івонкай Сурвілай будуць выступаць былы першы амбасадар ЗША ў Беларусі Дэвід Суорц, якія вельмі шмат рабіў і робіць дзеля спрыяньня беларускай дэмакратыі, а таксама дачка Івонкі Сурвілы, прафэсар Паўліна Сурвіла. Дэвід Суорц і Паўліна Сурвіла прадстаўляюць Цэнтар беларускіх досьледаў у Вічыце ў штаце Канзас.