У Навабеліцкім раённым судзе Гомеля 24 траўня пачаўся суд над грамадзянінам Расеі Янам Панчанкам. Яго вінавацяць у шматразовым махлярстве ў буйным памеры. Праз падман расеец угаворваў гамельчукоў браць у крэдыт мабільнікі, ноўтбукі, пляншэты — і такім чынам падмануў многіх гараджанаў на дзесяткі мільёнаў рублёў.
У крымінальнай справе пра махлярства Яна Панчанкі ў Гомелі й Рэчыцы — 23 пацярпелых. Сьледзтва зафіксавала 40 эпізодаў падману на агульную суму 238 мільёнаў.
Гамельчукі набралі ў крэдыт для расейскага грамадзяніна 10 ноўтбукаў, 6 пляншэтаў, 19 мабільных тэлефонаў, тэлевізар LG і нават залаты ланцужок.
Сваю віну 38-гадовы ўраджэнец Калужскай вобласьці Ян Панчанка, які адбываў і там пакараньне за падобныя справы, у судзе не прызнаў і папрасіў дазволу даць сваё тлумачэньне пасьля паказаньняў пацярпелых.
Адным зь першых сьведчыў у судзе жыхар Рэчыцы Ўладзімер Смольскі. Да яго Панчанка двойчы прыяжджаў па аб’яве ўвосень 2011 году, каб набыць ужываны аўтамабіль маркі «Форд». Забраць аўтамабіль забраў, а абяцаныя за яго 1000 даляраў так і не вярнуў.
Падсудны расеец патлумачыў, што аўтамабіль зламаўся — і плаціць такую суму не было рацыі:
«Дамовіліся, і напісаў расьпіску — унёс пашпартныя зьвесткі, — што праз паўтара месяца, здаецца, я павінен разьлічыцца. Ад сына ўзяў тэлефон — яго й сына. Прыехаў дадому. Яны патэлефанавалі мне вечарам: як даехаў? Здавалася, усё было нармальна. А раніцай пачаў выяжджаць, машына як мае быць не заводзіцца — і ўсё».
З гэтага эпізоду і пачалася бурлівая прадпрымальніцкая дзейнасьць расейца, пік якой прыпаў на мінулае лета.
У ягоны нерат траплялі пераважна людзі, схільныя да выпіўкі альбо беспрацоўныя. Галоўнае, каб пашпарт у чалавека быў у парадку. Ян умеў пусьціць пыл у вочы, увайсьці ў давер як рэспэктабэльны чалавек зь вялікімі сувязямі й фінансавымі магчымасьцямі ў Расеі. Завёў у Навабеліцы грамадзянскую жонку. Шмат каму абяцаў працу, вазіў нават пад Гомель на ўчастак капаць траншэю пад фундамэнт нібыта для будучага свайго катэджу. Некаторым за ўзяты ў крэдыт мабільнік ці ноўтбук плаціў 50–200 тысяч рублёў — у залежнасьці ад выгляду чалавека. Выпівакам, вядома, мінімальна.
Апавядае малады пацярпелы гамяльчук Андрэй: «Ён падыходзіў, сам знаёміўся. Пагалоска сярод людзей пайшла, што нармальны чалавек, завуць Іванам. А насамрэч ён — Панчанка Ян Васільевіч. Ён падышоў, пагутарыў па-чалавечы: буду плаціць! Адрас даў свой, дзе на той момант жыў. Мы падыходзілі да пад’езду, жонку ён клікаў. Казаў: «Ты ў растэрміноўку афармляеш тэлефон — я табе заплачу за гэта 200 тысяч. Крэдытныя чэкі буду поўнасьцю аплачваць. У выніку я атрымліваю праз тры месяцы з банку ліст, што ў мяне запазычанасьць».
Пэнсіянэрка Люба сплачвае цяпер крэдыт за сына, які трапіўся на кручок Яна, набыўшы для яго мабільнік і пляншэт:
«У яго тэлефон — 4 мільёны 870 тысяч і пляншэт — 4 мільёны 800 тысяч зь лішкам. Агулам у межах дзесяці мільёнаў. Зараз яшчэ працэнты ўключылі — ужо 12 мільёнаў. Раней плаціла 520 тысяч на месяц, а цяпер — 720 тысяч. Мне ж дадому прыйшлі паперы, і я плачу, бо інакш судовы выканаўца прыйдзе й апіша маю маёмасьць, якую я нажывала крывавым мазалём. Сын жа ў мяне прапісаны! Мне ж шкада, калі маёмасьць забяруць, таму я й сплачваю крэдыт. А ў мяне пэнсія — паўтара мільёна. Я яму галаву адсекла б за такое махлярства. Ён думаў, што гэтым разжывецца — дурных абдурыў і думаў, што разжывецца. Гэта бокам вылезе».
У судзе сёньня дапытана толькі частка сьведак. Разбор будзе працягнуты на наступным тыдні.
Гамельчукі набралі ў крэдыт для расейскага грамадзяніна 10 ноўтбукаў, 6 пляншэтаў, 19 мабільных тэлефонаў, тэлевізар LG і нават залаты ланцужок.
Сваю віну 38-гадовы ўраджэнец Калужскай вобласьці Ян Панчанка, які адбываў і там пакараньне за падобныя справы, у судзе не прызнаў і папрасіў дазволу даць сваё тлумачэньне пасьля паказаньняў пацярпелых.
Адным зь першых сьведчыў у судзе жыхар Рэчыцы Ўладзімер Смольскі. Да яго Панчанка двойчы прыяжджаў па аб’яве ўвосень 2011 году, каб набыць ужываны аўтамабіль маркі «Форд». Забраць аўтамабіль забраў, а абяцаныя за яго 1000 даляраў так і не вярнуў.
Падсудны расеец патлумачыў, што аўтамабіль зламаўся — і плаціць такую суму не было рацыі:
«Дамовіліся, і напісаў расьпіску — унёс пашпартныя зьвесткі, — што праз паўтара месяца, здаецца, я павінен разьлічыцца. Ад сына ўзяў тэлефон — яго й сына. Прыехаў дадому. Яны патэлефанавалі мне вечарам: як даехаў? Здавалася, усё было нармальна. А раніцай пачаў выяжджаць, машына як мае быць не заводзіцца — і ўсё».
З гэтага эпізоду і пачалася бурлівая прадпрымальніцкая дзейнасьць расейца, пік якой прыпаў на мінулае лета.
Раней плаціла 520 тысяч на месяц, а цяпер — 720 тысяч. Мне ж дадому прыйшлі паперы, і я плачу, бо інакш судовы выканаўца прыйдзе й апіша маю маёмасьць, якую я нажывала крывавым мазалём