Княжыцкі касьцёл — загубленая сьвятыня

Your browser doesn’t support HTML5

У вёсцы Княжыцы, што за дзесяць кілямэтраў ад Магілёва, разбураецца будынак дамініканскага касьцёла сьвятых Антонія і Мікалая — помнік архітэктуры 17 стагодзьдзя. Старажылы вёскі памятаюць сьвятыню як праваслаўную царкву сьвятога Аляксандра Неўскага, у якую ў 1865 годзе перарабілі касьцёл. Праз сто гадоў, у 1965-м, і царкву зачынілі.