У Таджыкістане часткова заблякаваны доступ да YouTube

Некалькі інтэрнэт-правайдэраў без папярэджаньня заблякавалі доступ да рэсурсаў папулярнага відэахостынгу YouTube у Таджыкістане.
У Асацыяцыі інтэрнэт-правайдэраў Таджыкістану заявілі, што гэта зроблена на распараджэньне службы сувязі краіны. Кіраўнікі таджыкскіх інтэрнэт-кампаніяў адмаўляюцца камэнтаваць рашэньне.

Назіральнікі лічаць, што прычынай цяперашніх праблемаў з доступам да YouTube стала разьмешчанае там відэа зь вясельля сына прэзыдэнта Рахмона – Рустама Эмамалі, перадае ВВС.