Рэдакцыя часопіса «Arche» атрымала ад Міністэрства інфармацыі дакумэнты аб перарэгістрацыі. Раней часопісу чатыры разы адмаўлялі ў перарэгістрацыі.
Галоўны рэдактар «Arche» Валер Булгакаў месяц таму вярнуўся ў Беларусь.
«Рашэньне гэта, безумоўна, пазытыўнае. Але яно з прысмакам горычы, бо тут ёсьць такі момант. Калі мы не выдадзім да 28 чэрвеня, гэта значыць цягам 40 дзён, якога-небудзь свайго нумару, то мы гэтае пасьведчаньне аб рэгістрацыі ўсё роўна страцім. Бо згодна зь беларускім законам аб СМІ, калі сродак не выходзіць прынамсі раз на год, то ён губляе дзяржаўную рэгістрацыю. Таму з аднаго боку, гэта радасьць, якая нас перапаўняе. А з другога боку, гэта радасьць, якая можа мець невядомы фінал. Бо зараз мы апынуліся ў даволі цяжкай сытуацыі, калі юрыдычных перашкод для друку часопіса няма. Але пасьля той „рэклямы“, якую наш часопіс атрымаў цягам гэтага года, беларускія друкарні, баюся, не захочуць з намі зьвязвацца. Я ўжо атрымаў першую адмову ад патэнцыйных друкароў наконт друку нашых нумароў. Таму гэта шанец на аднаўленьне дзейнасьці, але гэта не стопрацэнтная гарантыя, што мы адновімся».
У мінулым годзе Валер Булгакаў быў затрыманы ў Горадні падчас прэзэнтацыі кнігі Яна Шумскага «Савэтызацыя Заходняй Беларусі». Яго абвінавацілі ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці. Асьцерагаючыся крымінальнага перасьледу, ён вымушаны быў пакінуць Беларусь. Ці ёсьць пагроза такога перасьледу цяпер?
Булгакаў: «Здаецца, што ўсё спынена. На мой запыт мне з дэпартамэнта фінансавых расьсьледаваньняў прыйшоў афіцыйны адказ, што я як фізычная асоба правяраўся на прадмет датычнасьці да злачынстваў, прадугледжаных артыкулам 243 Крымінальнага кодэксу. Меры пакараньня па ім, дарэчы, ад трох да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасьці. Нагадаю, што два гады таму Алесь Бяляцкі правяраўся па гэтым артыкуле. Толькі ў адрозьненьне ад маёй гісторыі, для яго гэта скончылася надзвычай драматычна. Напрыканцы красавіка я вярнуўся ў Беларусь і ніякіх дадатковых рухаў з боку нашых дзяржаўных органаў адносна маёй асобы не было. Прынамсі выглядае, што гэта гісторыя сябе вычарпала і, хочацца верыць, не будзе мець драматычнага працягу».
Што будзе ў новым нумары часопіса «Arche»?
Булгакаў: «Чарговы нумар часопіса будзе нумарам, друк якога быў спынены ў верасьні мінулага года ў зьвязку зь вядомымі падзеямі. Канкрэтна гэты нумар будзе прысьвечаны гісторыі Другой усясьветнай вайны. Але зноў жа пэрспэктыва друку гэтага нумару туманная, бо пакуль не маем уяўленьня, дзе гэты нумар можна было б надрукаваць».