Мітрапаліт Менска-Магілёўскі, арцыбіскуп рыма-каталіцкай царквы ў Беларусі Тадэвуш Кандрусевіч падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане сказаў папу рымскаму Францішку, што ў Беларусі чакаюць яго зь візытам.
«Таксама я сказаў папу, што беларускія каталікі моляцца за яго і чакаюць, каб нага пераемніка Сьвятога Пятра ступіла на беларускую зямлю. Папа з разуменьнем прыняў гэтыя словы і сказаў: «Маліся за мяне», — цытуе мітрапаліта партал catholic.by.
Арцыбіскуп Кандрусевіч падзякаваў папу за прызначэньне кардынала Жана-Луі Тарана на ўрачыстасьці з нагоды 400-годзьдзя зьяўленьня абраза Маці Божай у Будславе, якія адбудуцца ў ліпені.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка, віншуючы папу Францішка з абраньнем на пасад, таксама запрасіў яго наведаць Беларусь.